Мікалай Іванавіч Пазняк (нар. ; г.п. Іўе, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар.
Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974), дзе і працаваў у 1979—1991 гадах. З 1993 года ў Медыцынскім цэнтры Мінскага трактарнага завода (загадчык аддзялення). Навуковыя працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Аўтар васьмі патэнтаў і навуковых вынаходніцтваў у афтальмалогіі.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Механізмы развіцця, метады і сродкі лячэння глаўкомы, катаракты, фотапашкоджанняў сятчаткі вока».
Літаратура
Катэгорыя:Афтальмолагі Беларусі