Валерый Стрыпейкіс (нар. , ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў.

У цяперашні час працуе трэнерам у наваполацкім «Нафтане».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000.

Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005 гадах, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.

У 2006—2007 гадах гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком.

У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра».

Міжнародная кар’ера На працягу 1999—2001 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся.

Трэнерская кар’ера У канцы сезона 2011 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане».

У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама», быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013.

У снежні 2013 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выступіў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»"Нафтан" уволил Валерия Стрипейкиса.

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара КрывушэнкіАндрей Сацункевич, Олег Кузьменок и Валерий Стрипейкис будут ассистентами Игоря Криушенко в сборной Беларуси. У чэрвені 2019 года, пасля адстаўкі Крывушэнкі і прызначэння новага галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, пакінуў нацыянальную зборнуюАБФФ рассталась со Стрипейкисом, Кузьменком и Сацункевичем. Ровнейко останется в штабе Мархеля.

У студзені 2020 года зноў апынуўся ў «Нафтане», дзе стаў памочнікам Тараса ЧопікаСтрипейкис вернулся в "Нафтан". У маі 2021 года пасля звальнення Чопіка стаў выканаўкам абавязкаў галоўнага трэнера камандыЧопик уволен с поста главного тренера "Нафтана". Команду будет тренировать Стрипейкис, а ў ліпені быў зацверджаны на пасадзеСтрипейкис утвержден на должность главного тренера «Нафтана». У студзені 2022 года, пасля прызначэння новым трэнерам наваполацкага клуба Вячаслава Герашчанкі, застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці яго памочнікаГеращенко назначен главным тренером "Нафтана".

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2000 Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999, 2007 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2000, 2009 Чэмпіён Літвы: 2003 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (4): 1999, 2002, 2004, 2005

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мёры Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Ружамберак Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Біёлаг-Бялкон Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Нафтан