Джон Мэйсан Ніл (;  — ) — англійскі гімнограф, англіканскі святар.

Біяграфія Нарадзіўся ў Лондане, навучаўся ў кембрыджскім Трыніці-каледжы. Знакаміты найперш як аўтар і перакладчык рэлігійных гімнаў. З перакладаў найбольш вядомы англійскі тэкст гімна «Прыходзь, прыходзь, Эмануэль» (створаны часткова Нілам і часткова Генры Кофінам), а з новых тэкстаў — калядка «Добры князь Венцаў», напісаная на сярэднявечную мелодыю і з сюжэтам, пазычаным з чэшскіх крыніц (магчыма, у Вацлава Свобады).

Спасылкі Добры князь Венцлаў

Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Перакладчыкі на англійскую мову