Урубамба () — рака, цячэ ў цэнтральнай частцы Перу.

Даўжыня, ад вытоку ў Цэнтральных Андах, да вусця — 725 км. Амаль на ўсім працягу Урубамба — горная рака з парогамі і вадаспадамі. Паводкі ў снежні-лютым. Працякае ў глыбокіх каньёнах, якія падзяляюць хрыбты Вількабамба і Вільканота. Над цяснінай ракі знаходзяцца руіны горада Мачу-Пікчу. У верхнім цячэнні называецца Вільканота, зліваючыся ў вусце з ракой Апурымак (Тамба), складае раку Укаялі (басейн Амазонкі).

Катэгорыя:Рэкі Перу