Тангеранг-Селатан () — горад у інданезійскай правінцыі Бантэн на востраве Ява. Насельніцтва 1.037.000 чалавек (2010). Знаходзіцца ў 20 км на захад ад Джакарты і фактычна з'яўляецца прыгарадам сталіцы Інданезіі.
Муніцыпалітэт быў утвораны ў кастрычніку 2008 года пры раздзеле акругі Тангеранг. Горад дзеліцца на сем адміністрацыйных адзінак: 1.Серпонг; 2.Паўночны Серпонг; 3.Пандок-Арэн; 4.Чыпутат; 5.Усходні Чыпутат; 6.Памуланг; 7.Сету.
Катэгорыя:Гарады Інданезіі