Васіль Іванавіч Барысік (, в. Горнае, Глускі раён — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Заслужаны меліяратар БССР (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
З 1944 па 1955 гады служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Скончыў Мінскую школу дзясятнікаў-будаўнікоў і атрымаў спецыяльнасць машыніста экскаватара. З 1959 года і да выхаду на пенсію працаваў у Старадарожскай меліярацыйнай арганізацыі ПМК-73 рабочым, брыгадзірам, начальнікам участка, машыністам экскаватара на шматлікіх аб’ектах рэспублікі і за яе межаміБарысік Васіль Іванавіч .
З 1961БАРЫСІК ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ старшы машыніст экскаватара Старадарожскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі трэста Мінскводбуд. За 7 гадоў працы ў трэсце выканаў 15 гадавых норм. 23 ліпеня 1965 года за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме меліярацыі прысвоена званне «Заслужаны меліяратар БССР».
З 1972 старшы прараб ПМК-73 свайго трэста. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і пладоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны». У 1994 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Старыя Дарогі».
Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя меліяратары БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глускім раёне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Старых Дарог