Франка Мадыльяні (; , Рым — , Кембрыдж, штат Масачусетс) — амерыканскі эканаміст яўрэйска-італьянскага паходжання.

Вучань Джэйкаба (Яшы) Маршака. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1985) «За аналіз фінансавых рынкаў і паводзін людзей у адносінах да ашчаджэнняў».

Скончыў Рымскі ўніверсітэт і Новую школу сацыяльных даследаванняў (Нью-Ёрк). Выкладаў у Калумбійскім, Ілінойскім, Паўночна-Заходняй універсітэтах, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (у 1962—1988 гадах).

Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1962).

Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1976)

Яго ўнучка — Лея Мадыльяні (Leah Modigliani) — нью-ёркскі эканаміст, віцэ-прэзідэнт банка Morgan Stanley.

Працы «Нацыянальны даход і міжнародны гандаль» (National Incomes and International Trade, 1953; у суаўтарстве з Хансам Нейсерам); «Рэформа міжнароднай аплатнай сістэмы» (The Reform of the International Payments System, 1971; у суаўтарстве з Г. Аскары); «Збор твораў» у 3 тт. (The Collected Papers, 1980).