Эрбій () Er — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, лантаноід; атамны нумар 68. Адкрыты ў 1843 годзе шведскім хімікам К. Масандэрам ()).

Адносіцца да рэдказямельных элементаў. Атамная маса 167,26. У прыродзе прысутнічаюць 6 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 162, 164, 166—168, 170. Мяккі серабрысты метал. Тэмпература плаўлення 1522 °С, тэмпература кіпення 2510Артыкул на сайце ХиМиК.ру °С. Шчыльнасць 9062 кг/м³. Раствараецца ў мінеральных кіслотах з утварэннем солей. На паветры акісляецца павольна. Пры награванні з кіпеннем узаемадзейнічае з галагенамі, халькагенамі, вадародам і азотам.

Выкарыстанне Атрыманне люмінафорных і лазерных матэрыялаў, выраб спецыяльнага шкла і керамікі з уласцівасцямі высокатэмпературных звышправаднікоў, аптычных валокнаў. Складнік магнітных сплаваў з жалезам, кобальтам, нікелем. Аксід эрбію выкарыстоўваецца ў ядзернай энергетыцы. Злучэнні эрбію выкарыстоўваюць у тэхналогіі раздзялення і грубай ачысткі рэдказямельных элементаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Лантаноіды