__NOTOC__

11 ліпеня — сто дзевяноста другі (сто дзевяноста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1496: Горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права. 1613: Каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых. 1660: Войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска. 1705: У Сафійскім саборы ў Полацку расійскі цар Пётр І учыніў расправу над святарамі-ўніятамі, якія належалі да ордэна базыльян. 1709: Рэшткі шведскіх войск пасля Палтаўскай бітвы капітуліравалі ў г. Перавалачным перад маскоўскім войскам А. Меньшыкава. 1810: Аўстралійскія кітабоі адкрылі востраў Макуоры. 1918: Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй. 1918: У Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (праіснаваў да 12.8.1918). 1920: Армія РСФСР (РСЧА) заняла Мінск пасля адступлення польскай арміі. 1982: У Іспаніі скончыўся XII чэмпіянат свету па футболу. Чэмпіён — зборная каманда Італіі. 1995: Выхад першага нумара газеты «Народная воля». 2007: Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

Нарадзіліся 1657: Фрыдрых I, кароль прускі з 1701 (пам. 25.2.1713) 1694: Шарль Антуан Куапель, французскі мастак 1723: Жан-Франсуа Мармантэль, французскі пісьменнік, філосаф 1745: Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (пам. 1806) 1846: Яраслаў Гол, чэшскі гісторык, паэт (пам. 8.7.1929) 1911: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст (пам.1943?) 1920: Юл Брынер, амерыканскі акцёр (пам. 10.10.1985) 1927: Тэадор Мейман, амерыканскі вучоны, стваральнік лазера (пам. 5.5.2007) 1932: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі (пам. 3.2.1989) 1934: Джорджа Армані, італьянскі мадэльер 1956: Рабен Рэнучы, французскі акцёр і рэжысёр

Памерлі 472: Пракопій Антэмій, рымскі імператар 969: Вольга, княгіня Кіеўская 1551: Джыралама Джэнга, італьянскі мастак 1856: Ёзаф Каэтан Тыл, чэшскі драматург 1916: Рык Ваўтэрс, бельгійскі мастак 1917: Чарльз Хортан Пек, амерыканскі міколаг, батанік 1937: Джордж Гершвін, амерыканскі кампазітар 1974: Пер Лагерквіст, шведскі пісьменнік (нар. 23.5.1891) 1989: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр 2008: Майкл Дэбейкі, амерыканскі хірург, стваральнік методыкі аортакаранарнага шунтавання (нар. 7.9.1908) 2026: Сусуму Танегава, японскі малекулярны біёлаг

Святкуюць Сусветны дзень шакаладу Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі Італія, Палерма: Фестываль Св. Разаліі Кірыбаці: Дзень Евангелля Манголія: Дзень народнай рэвалюцыі, Нацыянальнае свята «Наадам» Расія: Дзень мастака па святле Фламандская супольнасць, Бельгія: Дзень Фламандскай супольнасці

711