__NOTOC__

11 чэрвеня — сто шэсцьдзесят другі (сто шэсцьдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

978: Уладзімір Святаславіч абвешчаны вялікім князем кіеўскім. 1042: Праз шлюб з Зояй Парфірароднай Канстанцін IX Манамах становіцца імператарам Візантыі. 1157: Альбрэхт Мядзведзь захапіў Брандэнбург і заснаваў Маркграфства Брандэнбург 1508: Міхаіл Глінскі з войскам рушыў з-пад Клецка на Менск. 1770: Джэймс Кук на караблі «Індэвар» пачаў даследаваць Вялікі бар'ерны рыф. 1792: Бітва пад Мірам завяршылася перамогай рускіх войскаў над літвінамі. 1829: Рускія войскі разбілі туркаў у бітве ў Кулеўчай (Балгарыя) і гэтым адкрылі сабе шлях на Балканы. 1887: У Лондане адкрыты Хамерсміцкі мост праз Тэмзу. 1923: Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля». 1937: Па абвінавачванні ў шпіянажы расстраляны савецкія военачальнікі М. Тухачэўскі, І. Убарэвіч, І. Якір і інш. 1973: У Лівіі абвешчана нацыяналізацыя амерыканскіх нафтавых кампаній. 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Арменіяй і Азербайджанам.

Нарадзіліся thumb|150px|Жак-Іў Кусто. 1673: Бернар Пікар, мастак 1776: Джон Констэбл, англійскі мастак 1842: Карл фон Ліндэ, нямецкі фізік і інжынер 1857: Антоні Грабоўскі, польскі інжынер-хімік, адзін з першых эсперанта-паэтаў, вядомы як «бацька паэзіі на эсперанта» (пам. 4.7. 1921) 1881: Мэгі Грыпенберг, фінская балерына, педагог 1899: Ясунары Кавабата, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 16.4.1972) 1900: Леапольда Марэчаль, аргенцінскі пісьменнік (пам. 27.6.1970) 1902: Эрнст Вільгельм Най, нямецкі мастак 1910: Жак-Іў Кусто, французскі акіянограф (пам. 25.6.1997) 1911: Пётр Савачкін, беларускі гісторык (пам. 11.11.1975) 1912: Уільям Бэзіётс, амерыканскі жывапісец 1931: Уладзімір Мацюхін, беларускі фізіёлаг і біяфізік 1935: Ніна Уладзіміраўна Цімафеева, артыстка балета 1937: Дэвід Мамфард, амерыканскі матэматык 1942: Яраслаў Пятроў, беларускі спявак 1945: Маці Мандэл, эстонскі археолаг 1959: Х'ю Лоры, англійскі акцёр 1962: Эрыка Салумяэ, эстонская велагоншчыца 1981: Аляксандр Кобец, беларускі футбаліст 1985: Дзмітрый Калдун, беларускі папулярны спявак 1992: Кірыл Прамудраў, беларускі футбаліст 1994: Джэсіка Фокс, аўстралійская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1998: Вілма Мурта, фінская скакуха з шостам

Памерлі thumb|150px|Джон Франклін. 1488: Якаў III, кароль Шатландыі (нар. 1452) 1727: Георг I, кароль брытанскі (нар. 28.5.1660) 1817: Уільям Грэгар, брытанскі святар, мінералог 1847: Джон Франклін, даследчык Арктыкі (нар. 16.4.1786) 1956: Фрэнк Брэнгвін, брытанскі мастак 1961: Лука (Война-Ясянецкі), рускі хірург, пісьменнік, епіскап РПЦ, праваслаўны святы 1978: Янка Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч (нар. 8(20).10.1892) 1979: Джон Уэйн, амерыканскі акцёр (нар. 26.5.1907) 1982: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 12.9.1945) 1982: Анатоль Аляксеевіч Саланіцын, савецкі акцёр 1988: Джузэпэ Сарагат, прэзідэнт Італіі (нар. 19.9.1898) 1993: Віталь Цвірка, беларускі жывапісец (нар. 14.2.1913) 1993: Рэй Шаркі, амерыканскі акцёр 1998: Зэнта Эрглэ, латышская пісьменніца 2024: Франсуаза Ардзі, французская спявачка, актрыса

Святкуюць Аўстралія: Дзень нараджэння каралевы Гаваі, ЗША: дзень Камеамеа I, свята ў гонар першага караля Гаваяў Данія: Дзень нараджэння Прынца Хенрыка

611