__NOTOC__
5 ліпеня — сто восемдзесят шосты (сто восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
663: Візантыйскі імператар Канстант II стаў першым за два стагоддзі імператарам, які ўвайшоў у Рым. 863: Кірыл і Мяфодзій прыбываюць у Вялікую Маравію. У гэтым жа годзе Кірыл стварае глаголіцу. 1203: Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстанцінопаля. 1439: Падпісана Фларэнційская царкоўная унія аб аб’яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай папы рымскага. 1705: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі адбілі наступленне шведскага корпуса на Пецярбург. 1772: Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай. 1811: Венесуэла абвясціла незалежнасць. 1812: Створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага. 1828: Расійскае войска І. Паскевіча штурмам узяла турэцкую крэпасць Карс. 1943: Пачалася абарончая стадыя Курскай аперацыі савецкіх войск. 1944: Пачалася Беластоцкая наступальная аперацыя савецкіх войск. 1969: Адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Хатынь».
Нарадзіліся
1717: Педру III, кароль Аб’яднанага каралеўства Партугалія 1735: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (пам. 1809) 1761: Луі-Леапольд Буальі, французскі жывапісец 1802: Павел Нахімаў, расійскі адмірал 1805: Роберт Фіцрой, метэаролаг 1818: Антон Яленскі, кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў на Міншчыне 1888: Герберт Спенсер Гасер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944) 1910: Жорж Ведэль, французскі правазнавец 1939: Павел Маразенка, савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР 1940: Чак Клоўз, амерыканскі мастак 1946: Герард ’т Хоафт, нідэрландскі фізік 1965: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык 1970: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык 1982: Альберта Джылардзіна, італьянскі футбаліст
Памерлі
1044: Самуіл Аба, венгерскі кароль (нар. каля 990) 1778: Карл Гюнтэр Людавіцы, нямецкі лексікограф, эканаміст 1826: Жазеф Луі Пруст, французскі хімік 1852: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік 1873: Джавані Карнавалі, італьянскі жывапісец 1927: Альбрэхт Косель, нямецкі біяхімік 1938: Юрый Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне (нар. 7.4.1897) 1969: Вальтэр Гропіус, нямецкі архітэктар 1994: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец (нар. 15.5.1936) 1995: Юры Ярвет, эстонскі акцёр 1996: Васіль Вітка, беларускі паэт, перакладчык 2005: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак (нар. 25.11.1911) 2018: Клод Ланцман, рэжысёр-дакументаліст
Святкуюць : Дзень незалежнасці : Дзень дзяцей : Дзень Канстытуцыі : Дзень незалежнасці : Дзень незалежнасці
Спасылкі
705