Эрнст Аўгуст Фрыдрых Ру́ска (; ,  — , ) — стваральнік электроннага мікраскопа, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1986) (палова прэміі «за працу над электронным мікраскопам», другую палову прэміі атрымалі Герд Бініг і Генрых Рорэр «за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа»).

Біяграфія Вучыўся ў Мюнхенскім тэхнічным універсітэце з 1925 па 1927 год, затым паступіў у Тэхнічны ўніверсітэт Берліна, дзе даказаў, што мікраскопы з выкарыстаннем электронаў з даўжынёй хвалі ў 1000 разоў карацейшай, чым у святла, могуць даць больш дэталёвую карціну аб’екта, чым мікраскоп з выкарыстаннем святла, у якіх павелічэнне абмежавана памерам даўжыні хвалі. У 1931 годзе ён даказаў, што магнітная шпулька можа выступаць у якасці электроннай лінзы, і выкарыстаў некалькі шпулек пры будаўніцтве першага электроннага мікраскопа ў 1933 годзе.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Памерлі ў Берліне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гайдэльбергу Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя