Георгій Іванавіч Сідарэнка (,  — , ) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навукова-практычны ўклад Асноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння. 

Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навукМедицинские новости. — 2004. — № 2. — С. 37.

Асноўныя працы Кибернетика и терапия. М.: Наука, 1970. Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (в соавт.). Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (в соавт.). Психофизические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (в соавт.). Инструментальные методы исследований в кардиологии. Мн., 1994 (в соавт.). Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997 (в соавт.). Руководство по кардиологии. Мн., 2003 (в соавт.).

Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975). Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985). Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1985). Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік БССР» (1990). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне новых метадаў і апаратуры для дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў на аснове мікрапрацэсарных і камп’ютарных тэхналогій». Ордэн Айчыны III ступені (2000).

Літаратура

Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.

Спасылкі Біяграфія Г. І. Сідарэнкі на сайце каталога Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Георгій Іванавіч Сідарэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя вынаходнікі БССР Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ