Агаме́мнан () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.32-33; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.53-54; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 2, 2 і далей цар мікенскі, сын мікенскага цара АтрэяПіндар. Піфійскія песні XI 32; Еўрыпід. Іфігенія ў Таўрыдзе 4; Алена 391 і інш. і Аэропы (або Плісфена і КлеолыГесіёд. Пералік жанчын, фр.194 М.-У., ці Плісфена і АэропыГесіёд. Пералік жанчын, фр.195 М.-У.) і брат Менелая, муж Клітэмнестры, адзін з найгалоўных герояў старажытнагрэчаскага нацыянальнага эпаса — «Іліяды» Гамера.
thumb|Смерць Агамемнана
Пасля забойства бацькі, Атрэя, пляменнікам Эгісфам, сынам Тыеста, Агамемнан разам з братам бег у Спарту, дзе шукаў прытулку ў ТындарэяЕўрыпід. Іфігенія ў Аўлідзе 1155. Тут браты ажаніліся з дачкамі спартанскага цара Тындарэя, Агамемнан на Клітэмнестры, Менелай на — Алене. Па смерці Тындарэя, прастол перайшоў да Менелая. З дапамогай брата, Агамемнан зрынуў Фіеста з прастола і запанаваў у Мікенах. Пасля ён пашырыў свае ўладанні і стаў наймагутным уладаром ва ўсёй Грэцыі.
Яго дзеці Арэст, Хрысафеміда, Электра і Іфігенія (у ранняй версіі дзеці Іфімеда, Электра, АрэстГесіёд. Пералік жанчын, фр.23а М.-У.).
Гістарычны прататып Хецкія крыніцы згадваюць пра кіраўніка па імі Акагамунас (), які кіраваў краінай Ахіява (, літар. «зямля ахейцаў») у XIV стагоддзі да н.э.. Гэты кіраўнік з'яўляецца верагодным гістарычным прататыпам Агамемнана.
Траянская вайна У Траянскую вайну Агамемнану належала галоўнае начальства над усім войскам. Тыя, хто вырашылі рушыць паходам супраць Іліёна радзіліся ў Эленіёне ў СпарцеПаўсаній. Апісанне Элады III 12, 6. Па іншай версіі, яны радзіліся ў Эгіёне (Ахая), чаму там і стаіць статуя Зеўса ГамагірыяПаўсаній. Апісанне Элады VII 24, 2. Тыя, хто адпраўляліся паходам на Іліён кляліся не спыняць войны ў статуі Зеўса Механея ў АргасеПаўсаній. Апісанне Элады II 22, 2. Перад вайной Агамемнан наведаў аракул у ДэльфахГамер. Адысея VIII 80. Медны парог шатра Агамемнана паказвалі ў АўлідзеПаўсаній. Апісанне Элады IX 19, 8. Неспадзявана забіў лань АртэмідыСафокл. Электра 566—569; Гігін. Міфы 261 і быў вымушаны прынесці ў ахвяру сваю дачку Іфігенію, але яна ў апошні момант была выратавана Артэмідай.
Прывёў пад Трою 100 караблёўГамер. Іліяда II 576; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 12; Гігін. Міфы 97. Узвёў алтар 12 багам на востраве ЛектСтрабон. Геаграфія XIII 1, 48 (стар.605), а таксама свяцілішча цара ля возера Селінусія (Іонія)Страбон. Геаграфія XIV 1, 26 (стар.642). У «Іліядзе» забіў 11 траянцаў. Забіў Іфідаманта і ГлаўкаГігін. Міфы 113. Усяго забіў 16 воінаўГігін. Міфы 114. У пахавальных гульнях па Ахілу ўдзельнічаў у змаганні наезнікаўКвінт Смірнскі. Пасля Гамера IV 616—666.
З-за прыгожай палонніцы Брысеіды ў яго ўзнік разлад з Ахілесам. Злы рок пераследваў увесь яго род, пачынаючы з родапачынальніка Тантала і сканчаючы самім Агамемнанам і яго дзецьмі — Іфігеніяй і Арэстам.
Вяртанне і смерць Па позняй версіі, вяртаючыся з-пад Троі, наведаў Іфігенію ў ТаўрыдзеДраконцій. Трагедыя Арэста 44-107. Або па шляху заснаваў Мікены, Тэгею і Пергам на КрыцеВелей Патэркул. Рымская гісторыя I 1, 2. Пабудаваў храм Афіны на мысе Анугнафон у ЛаканіцыПаўсаній. Апісанне Элады III 22, 10.
Па вяртанні на радзіму з Касандрай, адной з дочак Прыяма, узятай у здабычу, ён загінуў ад рукі Эгісфа (па Гамеру) — або сваёй жонкі — па іншых крыніцах (трагедыі). Той жа долі падверглася і Касандра. Тыя, хто вярнуліся з ім з Іліёна, былі забіты Эгісфам на баліГамер. Адысея XI 412, іх магілы, як і Агамемнана, у МікенахПаўсаній. Апісанне Элады II 16, 6. Таксама магільны помнік у АміклахПаўсаній. Апісанне Элады III 19, 6.
Адысей сустракае яго ў АідзеГамер. Адысея XI 387; XXIV 20. Пасля смерці яго душа абрала жыццё арлаПлатон. Дзяржава X 620b.
Яго шанавалі ў КлазаменахПаўсаній. Апісанне Элады VII 5, 11. У Спарце шанавалі Зеўса-АгамемнанаЛікафрон. Аляксандра 1123, 1369 і кам.; Клімент. Пратрэптык 38, 2, са Стафіла. Па Стэсіхору і Сіманіду, яго палац знаходзіўся ў СпарцеСтэсіхор. Арэстэя, фр.216 Пейдж, Сіманід, фр.44 Пейдж = Схоліі да Еўрыпіда. Арэст 46.
Адвага, высакароднасць і царскі веліч адрознівалі, па словах Гамера, гэтага мужа. Яго сумны лёс і фатальны канец былі асабліва ўпадабанай тэмай старажытных трагедый. Месцам пахавання яго завуць Мікены і Аміклы. У Спарце Агамемнану аддаваліся божыя ўшанаванні. У Херанеі захоўваўся, як святыня, яго скіпетр, — твор Гефеста. Выявы Агамемнана часта сустракаюцца ў помніках мастацтва, але толькі вельмі рэдка на першым плане. «Агамемнанам» звалі Гн. ПампеяАпіян XIV 67.
Дзеючая асоба трагедый Эсхіла «Агамемнан», Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе» і «Гекаба», Іёна Хіяскага і невядомага аўтара «Агамемнан», Сенекі «Траянкі» і «Агамемнан», Расіна «Іфігенія».
У астраноміі У гонар Агамемнана названы астэроід (911) Агамемнан, адкрыты ў 1919 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Аргаліды Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»