Адольф Фрыдрых Бутэнант (; , , Германія — , , Германія) — нямецкі біяхімік. Быў заўважаны ў супрацоўніцтве з доктарам Менгеле.
Біяграфія У 1931-1933 гадах дацэнт Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1933-1936 гадах прафесар Вышэйшай тэхнічны школы ў Данцыгу (цяпер Гданьск). Затым дырэктар інстытутаў біяхіміі: у Берліне (1936-1944), у Цюбінгене (1944-1956) і ў Мюнхене (з 1956). З 1960 года прэзідэнт таварыства імя М. Планка.
Асноўныя працы Працы прысвечаны хіміі палавых гармонаў. Бутэнант вылучыў з мачы чалавека андрастэрон і дэгідраэпіандрастэрон (1931), вывучыў іх хімічную будову.
Прызнанне заслуг Нобелеўская прэмія па хіміі (1939; сумесна са швейцарскім навукоўцам Л. Ружычка). Даследаванні Бутэнанта біяхіміі гарманальных рэчываў у насякомых адзначаны прэміяй імя П. Эрліха.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Біяхімікі Германіі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР