Уладзімір Тарасевіч (, в. Клешнякі, Лідскі павет, Навагрудскае ваяводства, цяпер  — ) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Каталіцкі святар-бенедыкцінец, біскуп, апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў на Захадзе. Доктар багаслоўя (1958).

Біяграфія Паходзіў з сям’і беларускіх католікаў. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пераехаў у ЗША да свайго дзядзькі Я. Тарасевіча. Скончыў духоўную семінарыю і каледж пры абацтве Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ўніверсітэт у Вашынгтоне (1950), вучыўся ў Рыме ў папскім Грыгарыянскім універсітэце і Пантыфікальным інстытуце вывучэння Усходу. Манах-бенедыкцінец (1944), каталіцкі святар усходняга абраду (1949). Доктар тэалогіі (1958). У 1958—1986 гг. узначальваў беларускую ўніяцкую парафію Хрыста Спаса ў Чыкага. Архімандрыт (1975). Епіскап каталіцкай царквы ўсходняга абраду (1983), адначасова Папам Рымскім прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў заходняга і ўсходняга абрадаў на эміграцыі. 25.4.1959 адчытаў малітву за беларускі народ у Кангрэсе ЗША. Адзін з заснавальнікаў уніяцкага англа-рускамоўнага часопіса «Церковный голос», выдаваў бюлетэні «Праўда», «Да злучэння».

Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў , штат Ілінойс.

Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3. Кіпель В. Беларусы ў ЗША — Мн., 1993.

Спасылкі Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy» Уладзімір Тарасевіч (пол.)

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва