Алякса́ндр На́дсан, сапраўднае імя Алякса́ндр Анто́навіч Бо́чка (, — , ) — беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
Біяграфія Нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Гарадзеі ў сям’і Антона Бочкі. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы (скончыў у 1943). Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альберціне. У чэрвені 1944 г. стаў курсантам мінскай афіцэрскай школы Беларускай краёвай абароны.
З 1944 года — на эміграцыі. Летам таго ж года быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС, перайшоў на бок саюзнікаў.Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 жніўня. Аляксандр Надсан Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса ў Італіі, паранены.
З 1946 жыве ў Вялікабрытаніі. Выпускнік матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1953). Стваральнік, кіраўнік (1951—53) Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, рэдактар яго часопісаў «Беларус на чужыне» і «На шляху». Быў адным са стваральнікаў БХАА «Жыццё», БАКА «Рунь», а таксама Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху. Магістр багаслоўя рымскай грэчаскай калегіі (1953—58). У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. У ліпені 1959 года вярнуўся з Рыма ў Вялікабрытанію, працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Нотынгеме і ажыццяўляў душпастырскую дзейнасць у Цэнтральнай і Паўночнай Англіі. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966—75). Заснавальнік і кіраўнік бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане (з 1971). Кіраўнік беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 30 чэрвеня 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989). Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).
Пераклаў з грэчаскай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.
Быў ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ведаў 9 моў.
З восені 2014 года цяжка хварэў. Памёр у выніку развіцця хваробы нырак 15 красавіка 2015 года ў Лондане. Пахаваны на Лонданскіх могілках Святога Панкрата.Уладзімір Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. — Ст. 671
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3 Лашкевіч К. Айцец Аляксандр Надсан: «Мы ж не будзем карміць вашы ўлады!» // ТUT.BY: Новость дня. 26.04.2010, 20:24.
Спасылкі
Працы і літургічныя пераклады а. Аляксандра Надсана — «Часасловец» Сьвятар, які сьведчыць любоў да Бога і Бацькаўшчыны (Царква, № 2 (25), 2000, с. 8-9; № 3 (26), 2000, с. 8-9.) Аляксандр Надсан: Бог захацеў, каб мы былі беларусамі ВІДЭА — nashaniva.by Айцец Аляксандр Надсан — фотаальбом — nashaniva.by Айцец Аляксандар Надсан: «Беларусы — адзінаасобнікі. Ці партызаны» (Пасмяротнае інтэрв’ю) — «Беларусский журнал»
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Імігравалі ў Вялікабрытанію з Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС