Музей бітвы за Днепр — музей, створаны ў 1984 годзе ў Лоеве рашэннем ЦК КПБ. Для наведвальнікаў адкрыты 9 мая 1985 года. Да 1990 года з’яўляўся філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Музеем кіравалі І. Р. Ермакоў, В. І. Краўцова, А. М. Сініла, Р. Г. Стаднікава. З 2019 года дырэктарка К. У. Сямашка.

Фонды музея (2008) налічваюць 3293 адзінкі захоўвання, з якіх 1656 адзінак — экспанаты асноўнага фонду. Агульная плошчы экспазіцыі 170 м².

Фонды Фонды прадстаўлены калекцыямі дакументаў (пасведчанні да ўзнагарод, партызанскія лістоўкі, франтавыя лісты землякоў і ўдзельнікаў бітвы за Днепр, граматы і т.п.), фотадакументаў, друкаваных выданняў, прадметаў фалерыстыкі, баявой тэхнікі і сродкаў пераправы. Найбольшую цікавасць выклікаюць прадметы экіпіроўкі і адзення ўдзельнікаў бітвы за Днепр, падручныя сродкі пераправы першых дэсантных атрадаў, а таксама ўзбраенне і баявая тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны — кулямёты, мінамёты, супрацьтанкавае ружжо, узоры стралковай зброі.

Экспазіцыя Экспазіцыя музея размешчана ў 2 залах. Першая прысвечана пачатку фарсіравання Дняпра на Гомельшчыне войскамі Цэнтральнага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага. Пасля разгрому гітлераўцаў на Курскай дузе Чырвоная Армія восенню 1943 г. ажыццявіла адну з самых буйнамаштабных аперацый Вялікай Айчыннай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю як бітва за Днепр. З абодвух бакоў у ёй прынялі ўдзел каля 4 млн салдат і афіцэраў. Раздзелы экспазіцыі расказваюць аб падрыхтоўцы да фарсіравання Дняпра, раскрываюць подзвігі воінаў 13-й арміі, якая першая ўступіла на беларускую зямлю, байцоў 61-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П. А. Бялова, якая пачала ў верасні 1943 г. вызваленне Лоеўскага раёна.

Экспазіцыя другой залы прысвечана баявым дзеянням 65-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П. І. Батава ў час фарсіравання Дняпра і вызвалення г.п. Лоеў і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фотадакументы музея адлюстроўваюць ход аперацыі, поспех якой у многім быў вызначаны зладжаным узаемадзеяннем розных родаў войскаў. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі лётчыкаў 16-й паветранай арміі, танкістаў 9-га і 1-га гвардзейскага танкавых карпусоў, якія прымалі ўдзел у баях на Лоеўскім плацдарме. Тут дэманструюцца дакументы і асабістыя рэчы двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Батава. У 2005 г. на мемарыяльнай пляцоўцы музея ўстаноўлены яго бюст.

Крыніцы

Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Лоева Катэгорыя:Культура Лоева Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:1985 год у Беларусі

Літаратура

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 390. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 9. – С. 338. Памяць : Лоеўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа ; рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. ; мастак Э. Э. Жакевіч]. – Мінск, 2000. – С. 575–576. Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / [складальнікі: Сташкевіч А. Б. і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 160. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 536. 65 лет освобождения Лоевского района от немецко-фашистских захватчиков / [Отдел культуры Лоевского райисполкома, Музей «Битвы за Днепр»]. – Гомель : Полеспечать, [2008?]. – 19 с. Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. – Мінск, 2008. – С. 353–357. Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. – Мінск, 2010. – С. 589–590. Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 10. – С. 28–36. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2013. – Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. – С. 92. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2014. – Т. 5. – С. 135. Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus. – Минск, 2018. – С. 228–229.

Спасылкі

Афіцыйны сайт музея Старонка ў Facebook Старонка ў Instagram Музей бітвы за Дняпро. Музей битвы за Днепр. Днепро-Сожское междуречье. Мемориальный комплекс «Битва за Днепр». СБ. Беларусь Сегодня. Музей битвы за Днепр — символ исключительного мужества, отваги и героизма воинов при форсировании Днепра и визитная карточка Лоева. Гомельская праўда.