Ж, ж — восьмая літара беларускага алфавіта.

Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай Ж («жывеце»), якая была ўтворана шляхам далучэння цэнтральнай вертыкальнай рыскі да літары («хер») або падваення літары Ꙁ («зямля»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [ж], пры аглушэнні [ш] (жыто, положыти, ножъ — [нош], стужка — [стушка]). Наяўнасць у старабеларускім пісьменстве паралельных варыянтаў тыпу жито, положити тлумачыцца традыцыйным характарам тагачаснага пісьма і не сведчыць аб мяккасці [ж]. Уваходзіла ў склад дыграфа жч (выежчати, дожчъ). Лічбавага значэння не мела. У рукапісах XIV—XVII стагоддзях у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.

Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчылінны пярэднеязычны зычны гук [ж] (журавель — [журав’эл’], сцяжына — [с’ц’ажына]), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да яго па звонкасці і глухасці гук [ш] (лыжка — [лышка], вуж — [вуш]). Уваходзіць у склад дыграфа дж (агароджа, ураджай). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЖКК, ЖЭС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне восьмы (група «Ж»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4ж).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Ж Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт