Мілаш Лачны (; нар. , Левача, Славакія) — славацкі футбаліст, нападнік малайзійскага клуба ПДРМ з Куала-Лумпура.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Ружамберку», пазней перайшоў у пражскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Не змог замацавацца ў чэшскім клубе, аддаваўся ў арэнды: спачатку ў браціслаўскі «Слован», а сезон 2012 правёў у складзе шатландскага «Данды Юнайтэд». У красавіку 2013 падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»"Неман" подписал контракт с Милошем Лачным і хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў гродзенскі клуб і вярнуўся на радзіму ў «Ружамберак»Милош Лачны перешел в словацкий «Ружомберок» .

У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі «Кайрат»Экс-нападающий "Немана" подписал контракт с "Кайратом". У першай палове 2015 года гуляў за польскі «Шлёнск», дзе, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, і ўлетку пакінуў клуб. У верасні 2015 года чарговы раз далучыўся да «Ружамберка», пакінуў яго ў жніўні 2017 года і неўзабаве далучыўся да «Жыліны».

У ліпені 2018 года стаў іграком кутаіскага «Тарпеда», у складзе якога выйграў Кубак Грузіі. У лютым 2019 года вярнуўся ў Славакію, папоўніўшы склад клуба «Серадзь», гуляў у камандзе да канца сезона 2018/19.

У пачатку 2020 года далучыўся да паўднёваафрыканскага клуба «Амазулу», дзе гуляў да верасня, пасля вярнуўся ў «Серадзь». У ліпені 2021 года стаў іграком «Пагроння». У ліпені 2022 года перабраўся ў малайзійскі ПДРМ.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Славакіі.

Дасягненні Чэмпіён Чэхіі: 2010 Срэбраны прызёр чэмпіянату Чэхіі: 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Славакіі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Грузіі: 2018 Уладальнік Кубка Грузіі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Славакіі Катэгорыя:Ігракі ФК Ружамберак Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Браціслава Катэгорыя:Ігракі ФК Данды Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Шлёнск Уроцлаў Катэгорыя:Ігракі ФК Жыліна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі Катэгорыя:Ігракі ФК Серадзь Катэгорыя:Ігракі ФК АмаЗулу Катэгорыя:Ігракі ФК Пагронне Катэгорыя:Ігракі ФК ПДРМ