Мурат Хотаў (нар. ) — расійскі футбаліст, паўабаронца смаленскага «Дняпра».
Клубная кар’ера Выхаванец смаленскага футбола, гуляў за мясцовы «Смаленск» (пазней перайменаваны ў «Дняпро»), іншыя клубы ніжэйшых расійскіх ліг. У сезоне 2011/12 у складзе «Петратрэста» перамог у Другой лізе і трапіў у ФНЛ.
У лютым 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі флангавага (звычайна правага) паўабаронцы. Свой першы гол за «Нафтан», аднак, забіў толькі 2 лістапада 2013 года ў браму брэсцкага «Дынама».
У сезоне 2014 застаўся асноўным правым паўабаронцам навапалачан. 26 верасня 2014 года адзначыўся голам, які дапамог «Нафтану» згуляць унічыю (2:2) з БАТЭВалерий Стрипейкис: "Хотов? Пусть дальше ходит по полю пешком, главное, что забивает нужные для команды мячи". У лютым 2015 года на адзін сезон падоўжыў кантракт з «Нафтанам»Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном". Сезон 2015 пачынаў правым паўабаронцам, а з лета перайшоў на пазіцыю левага абаронцы.
У снежні 2015 года стала вядома, што Мурат не будзе выступаць у «Нафтане» ў сезоне 2016Футбол. Валерий Стрипейкис: не будет Карповича, Хотова, Космынина, Хаткевича. В "Нафтане" осталась одна молодежь и Довгялло. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск»Хотов на просмотре в "Витебске", со Шляковым контракт решено не заключать, але не падышоў і пазней апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра», з якім у красавіку падпісаў кантрактХотов и Артем Сокол перешли в могилевский «Днепр». Галоўны трэнер магілёўчан Аляксандр Сяднёў пачаў выкарыстоўваць Хотава на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у выніку Мурат з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкаваца ў Расіі, але ў выніку ў лютым падоўжыў кантракт з магіляўчанаміПавлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом. Працягваў трывала выступаць у аснове, у першай палове сезона 2017 адзначыўся чатырма галамі. У ліпені 2017 года «Дняпро» па пагадненні бакоў разарваў кантракт з паўабаронцамХотов и Чумак покинули "Днепр".
Неўзабаве пасля зыходу з магілёўскага клуба далучыўся да «Слуцка» і падпісаў кантрактМурат Хотов стал игроком "Слуцка". Хутка замацаваўся ў аснове случан, аднак у кастрычніку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з верасня вярнуў месца ў старце. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом. Пачыаў сезон 2019 у запасе, з красавіка стаў выхадзіць у стартавым складзе, аднак у чэрвені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»"Слуцк" расстался с Хотовым и Тимошенко.
У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»Хотов сменил "Слуцк" на "Гомель". З-за траўм мала выхадзіў на поле, звычайны з’яўляючыся на замену ў канцы матча. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабронца па заканчэнні кантракт пакінуў гомельскі клубКаплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель".
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». Пакінуў клуб у студзені 2022 годаХотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр".
У маі 2022 года папоўніў склад адроджанага смаленскага «Дняпра», які стаў выступаць у чэмпіянаце Смаленскай вобласці.
Дасягненні Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі: 2011/2012 (зона Захад) Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016 (19 галоў)
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Петратрэст Катэгорыя:Ігракі ФК Авангард Курск