Пясча́нка (Calidris alba) — птушка сямейства бакасавых атрада сеўцападобных.

Птушка памерамі 18—20 см, маса 58—88 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Пер'е на спіне цёмна-бурае, на бруху белае. Бакі галавы, шыя, валляк вохрыста-рыжыя з цёмнымі плямамі. Дзюба і ногі цёмныя. На нагах па 3 пальцы, задні палец адсутнічае. Гняздуецца на зямлі. Корміцца камарамі, лічынкамі насякомых, павукамі і інш.

Распаўсюджванне Пашырана на арктычных узбярэжжах і астравах Паўночнай Амерыкі, Еўразіі, Грэнландыі. Вандроўны і пералётны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Адзначаўся ў 1925 г. на рэках Сож, Дняпро, возеры Равучае ў Добрушскім раёне, 1933 годзе ў Гродзенскай вобласці. У 2009 годзе адзначаны ў рыбагаспадарцы «Волма» ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласціСостав орнитофауны Беларуси официально пополнился // Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Зімуе на марскіх узбярэжжах Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі.

Літаратура

Спасылкі Песчанка (птица сем. ржанковых) // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Бакасавыя