Андрапаўза — нястача тэстастэрону пры пераходзе да старасці. Сустракаецца ў 10-20 % мужчын пераважна пасля 50 гадоў. Вядзе да імпатэнцыі.

Папярэджанне Развіццё немачы прадухіляе харчаванне пераважна бялкамі (белае курынае мяса, грыбы, малако, тварог, яйкі і ялавічына) і складанымі вугляводамі (бабовыя, хлеб, гародніна і крупы). У якасці крыніцы тлушчаў варта ўжываць алей, арэхі, смятану, сыр і тлустыя гатункі рыбы. Нядужасць таксама папярэджваюць пешыя прагулкі, пад'ёмы па лесвіцы, разгадванне галаваломак (крыжаванкі), ранішняя гімнастыка, рэгулярныя палавыя сувязі, чытанне і язда на веласіпедзе, уніканне перанапругі, недасыпу, палення і спірту.

Прычыны Ранняму ўзнікненню немачы спрыяе ненармаваны працоўны дзень, хранічны стрэс, паўсядзённае пераграванне і пераахаладжэнне, Іанізавальнае выпраменьванне, , шум і працяглая адсутнасць палавых зносінаў.

Праявы Недамаганне выяўляецца праз патлівасць, пачашчанае сэрцабіцце, галавакружэнне, перапады артэрыяльнага ціску, раздражняльнасць, нервознасць, , пагаршэнне памяці і здольнасці засяроджваць думкі, атлусценне, змяншэнне мышачнай сілы і зніжэнне палавой цягі.

Гл. таксама Менапаўза

Катэгорыя:Рэпрадуктыўная сістэма Катэгорыя:Эндакрыналогія