Іракская вайна — узброены канфлікт 2003—2011 гадоў паміж Іракам, а затым іраксімі паўстанцамі, і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі, які пачаўся са звяржэння ўрада Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння Садама Хусейна.

Афіцыйнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў была заяўлена сувязь урада з міжнародным тэрарызмам, у прыватнасці, рухам «Аль-Каіда», а таксама пошук і знішчэнне зброі масавага паражэння. Наступныя праверкі абверглі дадзеныя заявы. Выказваліся таксама думкі, што адной з мэтаў ўварвання было атрыманне кантролю над іракскай нафтай.

У 2011 годзе ЗША вывелі свой вайсковы кантынгент з Іраку, аднак баявыя дзеянні працягваліся. Падчас новага вітка канфлікту ў 2014 годзе ўрад краіны страціў да 1/3 тэрыторыі дзяржавы, якую занялі ісламісты. Гэтыя падзеі вымусілі амерыканскую армію вярнуцца ў Ірак і разгарнуць аперацыю супраць баевікоў.

Перадгісторыя У 1991 годзе, пасля вайны ў Персідскім заліве, прычынай якой паслужыла анексія Іракам Кувейта, Савет бяспекі ААН прымае рашэнне аб прыбыцці на іракскую тэрыторыю Спецыяльнай камісіі. Яе мэтай з’яўлялася ажыццяўленне нагляду за вытворчасцю зброі масавага паражэння. Нягледзячы на ​​паспяховае выкананне сваіх функцый, у 1998 годзе ўрад Ірака адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з ААН і настаяў на рэарганізацыі камісіі. Акрамя гэтага, з боку краін кааліцыі былі створаны спецыяльныя нялётныя зоны для баявой авіяцыі Ірака, з мэтай абароны курдаў і шыітаўВойна в Ираке.

11 верасня 2001 адбылася тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр, у якой загінула больш за 2500 тысяч чалавек. Адказнасць за гэты тэракт узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя Аль-Каіда. Урад ЗША патрабаваў зноў ўвесці Спецыяльную камісію на тэрыторыю Ірака. У сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца абвінавачванні амерыканскіх уладаў у бок Садама Хусейна, што ён мае дачыненне да крывавых падзеяў 11 верасня. Таксама, акрамя афіцыйнай версіі здарэння, ёсць і іншая, сутнасць якой, заключаецца ў тым, што да трагедыі ў СГЦ датычны самі ўлады ЗША, мэтай якіх сталі наўмысныя абвінчаванні ў адрас Хусейна. Але, нягледзячы на гэта ў 2002 годзе, атрымаўшы згоду Ірака, на тэрыторыі краіны зноў трапляюць інспектара Спецыяльнай камісіі. Пошук слядоў зброі працягваўся да пачатку вайны.

30 студзеня 2002 прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ў сваім звароце да нацыі ўпершыню ужыў выраз «вось зла». Разам з Паўночнай Карэяй і Іранам у «вось» быў уключаны і ІракХроника военной операции США против Ирака в 2003 году.

12 верасня Джордж Буш, выступаючы на ​​Генеральнай Асамблеі ААН, заявіў аб «сур’ёзнай небяспецы» з боку Садама Хусейна. Па словах Буша, калі Багдад адмовіцца выконваць патрабаванні ААН па раззбраенні, ваенная акцыя стане непазбежнай.

17 кастрычніка сенат ЗША санкцыянаваў найбуйнейшае за апошнія 20 гадоў павелічэнне ваенных асігнаванняў — на 37,5 мільярда долараў, да 355,1 мільярда. Перад гэтым Буш паставіў подпіс пад рэзалюцыяй кангрэса, якая дазваляе выкарыстанне сілы супраць Ірака.

28 студзеня 2003 года ў звароце да нацыі Буш абяцаў даць доказы таго, што Багдад хавае зброю масавага паражэння. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт прапанаваў узначаліць антыіракскую кааліцыю ў выпадку ваеннага канфлікту.

5 лютага дзяржскаратар США Колін Паўэл вытсупае ў Савеце Бяспекі ААН па гэтаму пытанню, з мэтай пераканаць міжнародную супольнасць у наяўнасці ў Садама Хусейна ЗМЗ і сувязяў з тэрарыстамі.

Напярэдадні ўварвання афіцыйная пазіцыя ЗША заключалася ў тым, што Ірак парушае асноўныя палажэнні рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН № 1441 і займаецца распрацоўкай зброі масавага паражэння (у прыватнасці, закупка Іракам алюмініевых трубак была прадстаўлена як доказ распрацоўкі цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану і атамнай зброі), і што неабходна раззброіць Ірак сілавым шляхам. ЗША і Вялікабрытанія планавалі правесці галасаванне ў Савеце Бяспекі па распрацаванай імі адпаведнай рэзалюцыі, але адмовіліся ад гэтага, бо Расія, Кітай і Францыя далі зразумець, што накладуць вета на любую рэзалюцыю, якой прадугледжана выкарыставанне сілы супраць Ірака.

Ход вайны

Уварванне

19 сакавіка кааліцыйныя войскі захапілі дэмілітарызаваную зону на мяжы Кувейта і Ірака. У гэты ж дзень Джордж Буш аддаў загад аб пачатку ваенных дзеянняў. Камандаваў сіламі генерал Томі Фрэнкс. Ваенная аперацыя УС ЗША і іх саюзнікаў супраць Ірака афіцыйна пачалася 20 сакавіка ў 05:33 раніцы па мясцовым часе. Спачатку былі нанясены адзіночныя ўдары крылатымі ракетамі марскога базавання і авіяцыйнымі высокадакладнымі боепрыпасамі па стратэгічна важным ваенным мэтам і шэрагу ўрадавых аб’ектаў у Багдадзе. Амерыканскія войскі на мяжы Кувейта і Ірака пачалі інтэнсіўную артылерыйскую падрыхтоўку. Экспедыцыйныя атрады марской пяхоты і 3-й мотапяхотнага дывізія перасеклі мяжу і пачалі наземную аперацыю ў ІракуКриворучка А. П., Рощупкин В. Т. Багдадский вождь: взлёт и падение… Политический портрет Саддама Хусейна и его режима на региональном и глобальном фоне'«, 2008; с 415. isbn978-5-392-00071-5 </ref>.

ЗША заявілі, што рашэнне аб прымяненні ваеннай сілы супраць Ірака падтрымліваюць 45 дзяржаў свету. 15 з іх афіцыйна не абвяшчаюць пра гэта, але гатовы даць сваю паветраную прастору для ўдараў па Іраку.

3-я амерыканская пяхотная дывізія рухалася на захад і далей на поўнач праз пустыню на Багдад. Тым часам 1-я дывізія марской пяхоты прасоўвалася праз цэнтр краіны на паўночны захад па аўтамагістралі Басра—Багдад, а брытанская 7-я танкавая брыгада рухалася ў міжрэччы Тыгра і Еўфрата таксама ў бок сталіцы. 22 сакавіка перадавыя брытанскія часці з ходу занялі нафтавыя вышкі ў некалькіх кіламетрах на паўночны захад ад Басры. З-за пагрозы вулічных баёў войскі кааліцыі абышлі горад з абодвух бакоў. Пад Ум-Касрам затрымаліся часці брытанскай 3-й брыгады спецыяльнага прызначэння, некалькі брытанскіх танкавых батальёнаў і 2 падраздзяленні амерыканскага 15-га экспедыцыйнага атрада марской пяхоты. 1-я дывізія марской пяхоты прайшла з баямі праз нафтаносную правінцыю Румайла і рушыла на поўнач да Насірыі. Гэты горад, населены пераважна шыітамі, меў важнае стратэгічнае значэнне, з’яўляючыся месцам перасячэння галоўных магістраляў поўдня краіны. Таксама, непадалёк ад горада размешчаны вайсковы аэрадром Таліль. 3-я пяхотная дывізія ЗША рассеяла войскі, якія абаранялі аэрадром, і рушыла на захад у абыход Насірыі. Атачыўшы Насірыю, 23 мая марская пяхота з 2-й эбрмп і сілы спецпрызну пачалі штурм горада. У ноч з 24 на 25 сакавіка праз Насірыю прайшлі часці 1-й дывізіі марской пяхоты ЗША. Захапіўшы аэрадром Таліль, амерыканцы атрымалі важную базу ў паўднёвым Іраку. Праз аэрадром Таліль кааліцыйныя войскі атрымалі магчымасць хуткага папаўнення.

27—28 сакавіка моцная пясчаная бура замарудзіла прасоўванне амерыканскіх войскаў. Тым часам 3-я пяхотная дывізія вяла баі ў прыгарадах Неджэфа і Куфы. Асабліва жорсткі супраціў амерыканцам аказала група іракскіх войскаў у прыгарадах Куфы. Пасля паразы іракцаў, амерыканскія войскі рушылі на поўнач да г. Кербела.

На поўдні брытанская 7-я танкавая брыгада пракладала сабе шлях да другога па велічыні іракскаму гораду — Басры, пачаўшы бітву за Басру. 27 сакавіка ў заходніх наваколлях горада разгарнулася танкавая бітва, падчас якой іракскія войскі страцілі 14 танкаў. 6 красавіка брытанцы ўвайшлі ў Басру. Пры гэтым, над цэнтральнай часткай горада, недаступнай для танкаў, кантроль усталёўваў парашутны дэсант. 9 красавіка часці брытанскай 7-й танкавай брыгады рушылі на поўнач да горада Эль-Амара.

Першая працяглая паўза ў наступленні пачалася ў ваколіцах Кербелы, дзе амерыканскія сілы сустрэлі жорсткае супраціўленне іракцаў.

30 сакавіка — 4 красавіка 2003 года мела месца бітва за горад Эс-Самава»American troops using tanks and attack helicopters engaged in heavy fighting with Iraqi forces at the town of Samawah, about 150 miles south of Baghdad"Iraq claims 350 civilian fatalities in first week // «The Irish Times» от 28 марта 2003. 82-я паветрана-дэсантная дывізія і 2 (70)-ы танкавы і 1 (41)-ы пяхотны батальёны амерыканскай 1-й танкавай дывізіі аблажылі горад, адрэзаўшы іракскі гарнізон у Кербеле ад асноўных сіл.

101-я паветрана-дэсантная дывізія блакавала Эн-Наджаф, вымусіўшы асноўную частку іракскіх войскаў пакінуць горад у ноч на 5 красавіка. Іракцы адправіліся ў бок Кербелы. Гэта стала пераломным днём усёй кампаніі, пасля якога супраціў іракскіх войскаў стаў згасаць.

На 8 красавіка іракскія войскі, часткова ці цалкам, утрымлівалі Эн-Наджаф, Эль-Кут і шэраг невялікіх гарадоў на поўдні краіны. Раніцай войскі кааліцыі занялі Кербелу, іракскія войскі спынілі супраціў і змяшаліся з мясцовымі жыхарамі. Працягваліся баі за Басру. Пачата фарміраванне новай адміністрацыі Іраку.

Тым часам 3-я пяхотная дывізія выйшла на ўскраіны Багдада. Напярэдадні часці дывізіі абышлі Кербелу, дзе заселі іракскія войскі, і праехалі 140 км да сталіцы краіны. 3-я пяхотная дывізія ЗША стала першым саюзным фарміраваннем, якое ўступіла ў іракскую сталіцу. Нечаканае з’яўленне ў раёне Багдада дазволіла 1-й брыгадзе 3-й пяхотнай дывізіі ўзяць з ходу аэрапорт імя Хусейна. У хуткім часе следам падцягнулася 2-я брыгада 3-й пяхотнай дывізіі. На дапамогу ім былі перакінуты падмацаванні ад 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі колькасцю 500 дэсантнікаў і 80 ударных і транспартных верталётаў.

Раніцай 9 красавіка амерыканскае камандаванне запатрабавала капітуляцыі ад іракскіх войскаў, у выпадку адмовы рушыў услед бы буйнамаштабны штурм. Іракскія ўлады адмовіліся ад далейшага супраціву. У гэты ж дзень амерыканскія войскі ўвайшлі ў горад

Хутка амерыканскія войскі задушылі супраціў іракскіх УС у сталіцы. Пад кантроль 1-й дывізіі марской пяхоты перайшлі авіябаза Аль-Рашыд і міжнародны аэрапорт.

10 і 11 красавіка былі ўзяты іншыя найбуйнейшыя гарады Ірака — Кіркук і Масул. 14 красавіка 2003 года з узяццем Тыкрыта — роднага горада Садама Хусейна — ваенная фаза аперацыі была завершана. Актыўная фаза аперацыі доўжылася ўсяго 26 дзён. 1 мая Джордж Буш абвясціў аб завяршэнні вайсковых дзеянняў і пачатку ваеннай акупацыі.

Акупацыя і паўстанне

Краіна была падзелена на некалькі зон адказнасці. Багдад, «суніцкі трохвугольнік», паўночныя раёны Ірака і заходняя правінцыя Аль-Анбар кантраляваліся амерыканскімі ваеннымі. Населеныя шыітамі раёны на поўдзень ад Багдаду былі зонамі шматнацыянальнай дывізіі, якая складалася з падраздзяленняў Польшчы, Іспаніі, Італіі, Украіны і некалькіх краін Цэнтральнай Амерыкі. На крайнім поўдні ў Басры дыслакаваўся брытанскі кантынгент. Для кіравання акупаванай краінай у канцы красавіка была створана часовая кааліцыйная адміністрацыя, узначаленая адстаўным генералам Джэем Гарнерам, які, аднак, ужо ў маі быў зменены Полам Брэмерам. Задачай адміністрацыі было стварэнне неабходных умоў для перадачы ўлады новаму іракскаму ўраду.

У красавіку замежнікі прыцягнулі паліцэйскіх да забеспячэння правапарадку на вуліцах Багдада і Басры. Аднак 23 мая часовая адміністрацыя распусціла іракскую армію і паліцыю«On 23 May 2003, the US civilian administrator for Iraq, L. Paul Bremer, abolished several ministries and institutions of Saddam Hussein’s regime, and disbanded the Iraqi army, declaring them illegal. The ministries of defense and information were among institutions being dissolved»Ministry of Defense // globalsecurity.org. Пасля гэтага вайскоўцы кааліцыі ажыццяўлялі падрыхтоўку новых сілавых структур. 25 чэрвеня пад кіраўніцтвам амерыканскай кампаніі «Vinnell Corporation» пачалося фарміраванне першых дзевяці пяхотных батальёнаў. 22 лютага 2004 года ў адпаведнасці з загадам № 61 акупацыйнай адміністрацыі адноўлена Міністэрства абароны Іракакапитан 1 ранга С. Ковтун. Силы национальной обороны Ирака // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (725), август 2007. стр. 15-21.