less — кансольная праграма ў UNIX-падобных сістэмах, якая ўжываецца для прагляду (але не змянення) змесціва тэкставых аў на экране. Паказвае файл з магчымасцю пракруткі. less — удасканаленне ўтыліты more. Магчыма і адваротная пракрутка. У адрозненне ад vi (які таксама можна ўжываць для прагляду файлаў), less не мае патрэбы ў чытанні ўсяго файла перад стартам і таму хутчэй працуе з буйнымі файламі. Сінтаксіс каманды:
less [параметры] <імя_файла>
less можна выклікаць з параметрамі, якія змяняюць паводзіны, напрыклад, колькасць радкоў для адлюстравання аднаго экрана. Гэтыя параметры могуць вар’іравацца ў розных Unix-падобных сістэмах. У той час, калі less адлюстроўвае файл, можна выкарыстоўваць разнастайныя каманды навігацыі. Гэтыя каманды базуюцца на камандах з more і vi, узятых разам. Таксама магчымы пошук у файле.
Па змоўчванню, less адлюстроўвае змест стандартнага вываду. Калі вывад перанакіроўваецца на іншы тэрмінал, напрыклад, pipe з іншай каманды, less паводзіць сябе як cat.
less быў напісаны Маркам Нудэльманам (Mark Nudelman) і зараз уключаны ў праект GNU. Гэта каманда ўключана ў шматлікія Unix-падобныя сістэмы.
Спасылкі Афіцыйная хатняя старонка Дапаможная man-старонка
Катэгорыя:Утыліты UNIX