Вільфрыд Мартэнс (, нар. 19 красавіка 1936, Слейдзінгэ, Усходняя Фландрыя) — бельгійскі палітык. Дзевяць разоў фарміраваў урад. Агулам, быў прэм’ер-міністрам Бельгіі з 3 красавіка 1979 па 6 красавіка 1981, і з 17 снежня 1981 па 7 сакавіка 1992. Член фламандскай партыі хрысціянскіх дэмакратаў (). Дэпутат бельгійскай Палаты дэпутатаў у 1974—1991 гг. Член бельгійскага Сената ў 1991—1994.

Катэгорыя:Палітыкі Бельгіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Бельгіі Катэгорыя:Члены Сацыяльна-хрысціянскай партыі Бельгіі