Transmission — просты і свабодны BitTorrent-кліент, большай часткай пад ліцэнзіяй GNU GPL з дробнымі фрагментамі пад ліцэнзіяй MIT.
Transmission магчыма запусціць на Mac OS X (інтэрфейс Cocoa), іншых Unix-падобных аперацыйных сістэмах (інтэрфейс GTK+ і Qt (з версіі 1.60 на бэта стадыі), а таксама на BeOS / Zeta (натыўны інтэрфейс). Акрамя аконных інтэрфейсаў, Transmission мае магчымасць кіравання праз камандны радок і вэб-браўзер.
Transmission, у адрозненне ад шматлікіх іншых BitTorrent кліентаў, ужывае даволі мала сістэмных рэсурсаў. Праект накіраваны на стварэнне кліента з карыснай функцыянальнасцю, без празмернасцяў. З гэтай прычыны Transmission мае меней функцый, чым іншыя кліенты. Захаванне інтэрфейсу простым і інтуітыўным на ўсіх платформах з’яўляецца галоўнай мэтай дызайну.
Transmission уключаны ў склад некаторых аперацыйных сістэм, у тым ліку Debian GNU/Linux (пачынаючы з версіі 4.0 «Etch») і Ubuntu (пачынаючы з 8.04 «Hardy Heron» 2008 года), а таксама ў дыстрыбутыў Fedora 9 («Sulphur»).
Асноўныя магчымасці
Усе платформы Стварэнне Torrent-файлаў Выбарачная спампоўка і выдача прыярытэтаў файлам Блок-спіс Шыфраванне злучэнняў паміж пірамі Абмен пірамі (сумяшчальны з BitTorrent, Vuze і μTorrent) Падтрымка UPnP і NAT-PMP Опцыі DHT і PEX Хуткае аднаўленне спампоўкі з кэшаваннем піраў Забарона піраў, якія дасылаюць занадта шмат кепскіх даных Адзін порт праслухоўвання для ўсіх торэнтаў Magnet Падтрымка IPv6
Адметнасці для Mac OS X Загрузка і раздача чэргаў Просты планавальнік Налады для сартавання / фільтрацыі Налады аўтараздачы Абвяшчэнні Dock і Growl Наладжвальная панэль інструментаў Палепшаны індыкатар прагрэсу Аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай Sparkle Універсальныя бінарныя файлы 64-бітная сумяшчальнасць (10.6 Snow Leopard)
Спасылкі
Афіцыйны сайт Обзор BitTorrent-клиентов для Mac OS X // Компьютерра
Порт Transmission-Qt на Windows
Катэгорыя:Свабодныя BitTorrent-кліенты Катэгорыя:Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT