Шэ́льфавы ледаві́к — ледавік, які плавае або часткова абапіраецца на дно ў межах мацерыковай водмелі (шэльфа). Пашыраны амаль выключна ў Антарктыдзе.
Шэльфавыя ледавікі з'яўляюцца працягам наземных ледавікоў, зрэдку ўтвараюцца намнажэннем снежнага покрыва на марскім лёдзе і злучэння снегам і лёдам айсбергаў. Уяўляюць сабой пліты, якія патанчаюцца да краю і заканчваюцца абрывам. Таўшчыня ад 30 да 1300 м. Жыўленне ахоплівае звычайна верхнюю паверхню і прыбярэжную частку ніжняй паверхні. У краявой зоне адбываецца раставанне і адколванне айсбергаў. Хуткасць руху шэльфавых ледавікоў вагаецца ад 300 да 1800 м у год.
Буйнейшы ў свеце шэльфавы ледавік — ледавік РосаЛедник шельфовый // Вялікая савецкая энцыклапедыя .
Літаратура
Спасылкі Ледник шельфовый // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Ледавікі Катэгорыя:Гляцыялогія