«Rolling in the Deep» (у зав. з ) — песня брытанскай спявачкі Адэлі з яе другога студыйнага альбома «21». Кампазіцыя была напісана Адэллю і і самой спявачкай названа сумессю «блюзу, госпелу і дыска». Яна была выпушчана ў якасці вядучага сінгла 29 лістапада 2010 года ў Нідэрландах.
Песня атрымала станоўчую ацэнку музычных крытыкаў. Яна ўзначаліла хіт-парады Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Швейцарыі і ўвайшла ў лепшую дзясятку Аўстрыі, Даніі, Ірландыі, Новай Зеландыі і Нарвегіі. У Вялікабрытаніі сінгл дэбютаваў на другім месцы і стаў трэцім хітом Адэлі, які патрапіў у верхнюю дзясятку. Акрамя таго, «Rolling in the Deep» узначаліў галоўны чарт ЗША «Hot 100», стаўшы № 1 (у маі 2011 года)Billboard Hot 100 і другім сінглам спявачкі, які меў поспех у Злучаных Штатах, і першым хітом, які дасягнуў першай дзясяткі. Да красавіка 2011 года ў ЗША было прададзена звыш лічбавых трэкаў гэтай песні, а да лістапада — 5,6 млн, што стала 9-м паказчыкам за ўсю гісторыю «Nielsen SoundScan».
У спісе лепшых песень 2010 года «Rolling in the Deep» заняла 50-е месца па версіі «Spinner» і 34-е — на сайце «Metromix».
«Rolling in the Deep» прызнаны лепшай песняй 2011 года па версіях двух вядучых часопісаў: «Billboard» і «Rolling Stone».
Сінгл стаў самым шырока прайграваным у эфірных чартах розных жанраў «Billboard» за апошнія 25 гадоў: ён з’явіўся ў 12 хіт-парадах «Nielsen BDSGary Trust and Keith Caulfield '21,' By The Numbers: Billboard Breaks Down Adele’s Breakout Sophomore Release ». 12 лютага 2012 года ў Лос-Анджэлесе на 54-й цырымоніі ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» песня была ганаравана ўзнагародай у катэгорыі Найлепшая песня года.
Відэакліп Прэм'ера відэакліпа, зрэжысаванага Сэмам Браўнам, адбылася 3 снежня 2010 года на тэлеканале Channel 4. У ім кадры з Адэль, якая сядзіць у крэсле і спявае ў закінутым доме, чаргуюцца з некалькімі карцінамі: мноства шклянак з вадой, што вібруюць у такт барабана; апранутая ў чорнае танцоўшчыца з мячом (яе сыграла Джэніфер Уайт, яна таксама паставіла харэаграфію гэтай сцэны) у пакоі з падлогай, пакрытым густым пластом белага пылу; музыкант, які іграе на ўдарнай устаноўцы за лесвіцай; талеркі, якія разбіваюцца аб сцяну і падаюць у груду бітага посуду; і нарэшце, белы папяровы макет горада, на які зверху сыплецца феерверк, і той згарае ў фінале песні.
Спіс кампазіцый Digital download «Rolling in the Deep» — 3:48
Digital EPRolling in the Deep — EP by Adele — Download Rolling in the Deep — EP on iTunes. iTunes Store. Retrieved on 20 January 2011. «Rolling in the Deep» — 3:48 «Rolling in the Deep (Jamie xx Shuffle)» — 4:17 «Rolling in the Deep (Acapella)» — 3:56
CD single «Rolling in the Deep» «If It Hadn’t Been for Love» (Michael Henderson, Christopher Stapleton)
Чарты і сертыфікацыі
Чарты Чарт (2010—2011) Макс.пазіцыя Top 100 Airplay2 Adult Contemporary (Billboard)1 Alternative Songs (Billboard)21 Rock Songs (Billboard)15
Гадавыя чарты Чарт (2010)Месца Галандыя (Dutch Top 40)36Чарт (2011)МестоAustralian Singles Chart 5Austrian Singles ChartJahreshitparade 2011 — austriancharts.at 16Belgian Singles Chart (Flanders) 2Belgian Singles Chart (Wallonia) 1 Канада (Canadian Hot 100) 1Danish Singles Chart10French Airplay Chart1French Singles Chart2German Singles Chart:: MTV | Single Jahrescharts 2011 | charts 4Greek Airplay Chart 19Italian Singles Chart See the attached file, by pressing Scarica l’allegato.5 Галандыя (Dutch Top 40)dutchcharts.nl — Dutch charts portal1 New Zealand Singles ChartCite web | url=http://tvnz.co.nz/entertainment-news/adele-dominates-nz-end-year-charts-4652026|title=Top Selling Singles of 2011:|language=English|accessdate=2011-12-28 4 Spanish Singles Chart18Spanish Airplay Chart19Swiss Singles Chart 2 UK Singles Chart 9 US Adult Contemporary (Billboard) 3 US Adult Pop Songs (Billboard) 2 US Billboard Hot 100 1 US Pop Songs (Billboard) 5 US Rock Songs (Billboard) 45
Сертыфікацыі Краіна СертыфікацыяАўстралія5-раз. ПлацінавыБельгія2-раз. Плацінавы ВялікабрытаніяЗалатыГерманіяПлацінавыДаніяПлацінавы Італія2-раз. ПлацінавыКанада6-раз. Плацінавы Новая Зеландыя2-раз. Плацінавы ЗША8-раз. Плацінавы
Гісторыя выдання КраінаДатаЛэйблФарматНідэрланды29 лістапада 2010XL RecordingsDigital downloadЗША30 лістапада 2010Columbia RecordsГерманія14 студзеня 2011Rolling in the Deep: Adele: Amazon.de: MusikXL RecordingsCD singleАўстралія16 студзеня 2011Digital EPВялікабрытаніяВялікабрытанія17 студзеня 2011CD single
Крыніцы
Спасылкі
Пераклад песні Rolling in the Deep
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі Canadian Hot 100 Катэгорыя:Сінглы, сертыфікаваныя як залатыя Брытанскай асацыяцыяй вытворцаў фанаграм Катэгорыя:Песні Адэлі Катэгорыя:Песні — лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Сінглы XL Recordings