Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Гётэбаргу, Швецыя. Заснавана ў 1829 годзе за кошт спадчыны Уільяма Чалмерса, дырэктары Шведскай Ост-Індскай кампаніі. У рэйтынгу THES 2005 года Чалмерс указаны як лепшы ўніверсітэт Швецыі і адзін з асноўных даследчых універсітэтаў Еўропы. Універсітэт спецыялізуецца на тэхнічных прадметах, прыродазнаўчых навуках, архітэктуры. Вядомы сваімі факультэтамі нанатэхналогій, экалогіі, інфарматыкі, прамысловага дызайну, менеджменту і архітэктуры.

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Швецыі Катэгорыя:Гётэбарг Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы