Яраслаў Багуноў (нар. , , Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца пэтроўскага «Інгульца».

Клубная кар’ера Выхаванец луганскага футбола, гуляў за юнацкія каманды розных клубаў Украіны. У сезоне 2010/11 гуляў за дубль харкаўскага «Металіста». У 2012 годзе выступаў у чэмпіянаце Луганскай вобласці за клуб «Шчасце» з аднайменнага горада.

У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў аснове бабруйскага клуба. У пачатку сезона 2014 быў іграком асновы (гуляў на пазіцыі левага паўабаронцы), але ў маі 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2015 вярнуўся ў аснову «Белшыны», стаў выступаць пераважна на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2016 года, пасля прыходу новага кіраўніцтва ў «Белшыну», атрымаў прапанову застацца ў клубе і падпісаў новы кантрактБулыга, Матвеенко, Комаровский, Хачатурян и еще 5 игроков подписали контракты с «Белшиной». Але неўзабаве падчас перадсезоннай падрыхтоўкі атрымаў траўму. У сакавіку 2016 года стала вядома, што кантракт клуба з іграком быў разарваныПри слове Бобруйск. Богунов его знает.

У верасні 2016 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром»Богунов тренируется с «Днепром». У пачатку 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», з якім у сакавіку падпісаў кантрактЯрослав Богунов стал игроком «Нафтана». Пры гэтым, атрымаўшы від на жыхарства, перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»Футбол. Долг "Нафтана" составляет 700 тысяч деноминированных рублей.

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да мінскіх «Крумкачоў». У ліпені 2017 года падпісаў кантракт са сталічным клубам"Крумкачы" подписали контракт с Богуновым. У першым жа матчы за «Крумкачы» адзначыўся голам у браму свайго былога клуба «Нафтана», тым самым дапамог мінчанам выйсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі (выніковы лік 2:1). Пазней замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» забіў гол ударам праз сябе, тым самым прынёс «Крумкачам» перамогу 2:1 і дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Па заканчэнні сезона, у снежні 2017 года, стала вядома што Багуноў, які стаў свабодным агентам, можа працягнуць кар’еру ў ВенгрыіЭкс-форвард "Крумкачей" может продолжить карьеру в Венгрии. У студзені 2018 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», а ў лютым — у тбіліскім «Дынама». Пазней вярнуўся ў склад «Крумкачоў», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе на сезон 2018. Багуноў, які выказваў незадаволенасць рашэннем АБФФ аб адхіленні заяўцы клуба на ліцэнзію, быў адштрафаваны і дыскваліфікаваны на 3 матчы «за абразлівыя паводзіны»«Крумкачы» оштрафованы на 12,3 тыс. рублей. Богунов и Костюкевич дисквалифицированы.

У маі 2018 года далучыўся да жытомірскага «Палесся» з Другой лігі Украіны, па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў клуб. У верасні 2018 года зноў стаў іграком «Крумкачоў»Нападающий Ярослав Богунов вернулся в "Крумкачы". Разам з клубам выйшаў у Першую лігу, дзе клуб змяніў назву на НФК, стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клубБогунов покинул НФК. і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам украінскай Прэм’ер-лігі «Львоў»«Львов» объявил о переходе Богунова.

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчахЗахар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент . У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідайЭкс-вингер "Крумкачей" Ярослав Богунов отстранен от футбола на два года.

У жніўні 2022 года па адбыцці дыскваліфікацыі далучыўся да «Дзіназа» з Вышгарада ў Першай лізе. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Львоў», а ў жніўні 2023 года перайшоў у «Інгулец».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Жытомір Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дзіназ Вышгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ