Ханс Ёран Персан (; , г. Вінгакер, Швецыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Швецыі, прэм’ер-міністр краіны з 1996 па 2006 год.

Біяграфія Пасля заканчэння ўніверсітэта Персан на працягу некалькіх гадоў быў у кіраўніцтве Дэмакратычнага саюза моладзі Швецыі. Упершыню Персан быў абраны ў парламент у 1979 годзе. З таго часу ён неаднаразова ўзначальваў парламенцкія камітэты, займаў пасаду міністра.

У 1996 годзе Персан стаў прэм’ер-міністрам Швецыі. З таго ж часу ён узначальваў Сацыял-дэмакратычную партыю Швецыі. У сваёй палітычнай праграме Персан падкрэсліваў важнасць даступнасці якаснай адукацыі для росквіту грамадства.

Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах у верасні 2006 года ад права-цэнтрысцкага Альянсу чатырох ліберальна-кансерватыўных палітычных партый на чале з лідарам Умеранай кааліцыйнай партыі Швецыі Фрэдрыкам Райнфельтам, Персан падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.

На пазачарговым кангрэсе Сацыял-дэмакратычнай партыі 17 сакавіка 2007 года Мона Салін была выбрана пераемнікам Персана на пасадзе старшыні.

Персан працягвае займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці, уваходзіць у склад Еўрапейскага савета па талерантнасці і ўзаемапавазе.

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры фінансаў Швецыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Швецыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Эрэбру