Слоўнік беларускай мовы — найбольш поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, выдадзены ў 2012 годзе, падрыхтаваны з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года выдання, значна дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.
У 2024 годзе выйшла новае выданне слоўніка.
Гл.таксама Гістарычны слоўнік беларускай мовы
Літаратура Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 915 с. – 1000 экз. – ISBN 978-985-08-3088-3.
Зноскі Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 2012 года