Грыгорый VII, свецкае імя Гільдэбранд (, ); 1020/1025 — ) — Папа Рымскі з 22 красавіка 1073 па 25 мая 1085.
Фактычна правіў пры Папе Мікалаі II. Праводзіў рэформы, накіраваныя на ўмацаванне каталіцкай царквы. Забараніў сіманію. Канчаткова зацвердзіў у каталіцкай царкве цэлібат — бясшлюбнасць духавенства.
Дамагаўся верхавенства Папаў над свецкімі правіцелямі, змагаўся з германскім імператарам Генрыхам IV за інвестытуру. Прымусіў Генрыха IV з’явіцца да сябе з пакаяннем у тасканскую крэпасць Каноса. Але ў канцы жыцця быў выгнаны з Рыма і памёр у выгнанні.
У 1606 годзе кананізаваны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Грасета