Лютэра́нская кі́рха — колішні лютэранскі храм у Полацку, заснаваны паміж 1888—1912 гг., з 1950 года тут размяшчаецца Полацкі краязнаўчы музей. Помнік неагатычнай архітэктуры«Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Віцебская вобласць». Мінск: выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1985..

Гісторыя У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія абшчыны немцаўНемцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви , у тым жа годзе была заснавана драўляная лютэранская кірха.

Дакладна вядома, што ў 1848 годзе ў Полацку існавала лютэранская кірха. Сучасная кірха была пабудавана дзесьці паміж 1905—1912 гг. на месцы старой драўлянай кірхі, пасля імператарскага ўказу ад 17 красавіка 1905 года аб верацярпімасці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго ў Полацку ўзнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране адносіліся да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха. Кірха без перапынку працавала да Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адрозненне ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірсе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 годзе тут размясціўся Полацкі краязнаўчы музей, які працуе ў гэтым будынку да сённяшняга часу.

Архітэктура

Каменная кірха ў стыле неаготыкі. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму з 4-граннай апсідай з рызніцай з боку галоўнага фасаду прымыкае 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы выдзелены стрэльчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва ярусы вежы завершаны ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5..

Гл. таксама

Лютэранская кірха ў Мінску Лютэранская кірха ў Гродне Лютэранская кірха ў Магілёве

Літаратура

Туристская энциклопедия Беларуси. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Культавыя збудаванні Полацка Катэгорыя:Колішнія кірхі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк) Катэгорыя:Полацкі краязнаўчы музей