Ганна Аляксееўна Новік (, Аўгустоў — , Вілейка) — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзілася ў Аўгустове, цяпер Польшча, у сям’і выхадцаў з Вілейшчыны. Бацька паходзіў з вёскі Варонічы, маці — з вёскі Іжа. З пачаткам Першай сусветнай вайны бацькі вяртаюцца на Вілейшчыну.
Вучылася ў польскай школе. Працавала ў бацькавай кузні. Вывучылася на краўца.
У юнацтве прымае ўдзел у жыцці Куранецкага беларускага падполля. За падпольную дзейнасць і спробу пераходу ў Савецкі Саюз трапляе за краты Вілейскай турмы амаль на тры гады «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 19 сакавіка 2004. У 1939 — дэпутат уз’яднальнага Народнага Сходу ў Беластоку. Працавала інспектарам Куранецкага раёна.
У часе Вялікай Айчыннай вайны — партызаніла. Нарадзіла і страціла дачку.
Пасля вайны нараджаецца сын. У 1949 — памірае муж.
Ад 1948 — старшыня калгаса ў Варонічах, старшыня сельсавета, працуе намеснікам начальніка палітаддзела МТС у Крывіцкім раёне. Па стане здароўя вяртаецца ў Варонічы.
Амаль усё жыццё пражыла ў Варонічых. Памерла ў Вілейцы ў 1997 годзе. Пахаваная на Вілейскіх гарадскіх могілках каля вёскі Снежкава.
Творчасць Вершы на польскай мове пачала друкаваць пяцікласніцай у 1925 годзе ў часопісе вілейскага інспектарата школ.
Пасля вайны друкавалася ў «Полымі», у мясцовым друку.
У 1960 прынята ў Саюз пісьменнікаў.
Максім Танк лічыў Ганну Новік і яе творчасць несправядліва забытымі.Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // «Наша слова», 5 жніўня 2015 года, № 31, стар. 2,Мікола Мікуліч: Азораны талент. Памяці Максіма Танка // Сайт pawet.net.
Ушанаванне памяці Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя Ганны Новік.Вілейка. Раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя паэткі Ганны Новік «Рэгіянальная газета»
Бібліяграфія Мае вёсны. Мн., 1961. Другая сустрэча. Фрагменты аповесці, «Полымя»", 1979. Мая Вілейшчына. Выбранае. Мн., 1996. Барвовае лісце. Вілейка, 2005.
Літаратура Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X «Тужу, сумую і працую…» // «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 19 сакавіка 2004; З перажытага. Ганна Новік: Мая Вілейшчына. Мн., 1996
Спасылкі Жыццё і творчасць // Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка імя Г. Новік
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Старшыні калгасаў