Гарля́нка, дуброўка (Ajuga) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце суцэльнае, сцябловае часам трохраздзельнае, супраціўнае, ніжняе часта сабранае ў прыкаранёвую разетку, суцэльнакрайняе або зубчастае. Кветкі сінія, блакітныя, ружовыя, белыя, зрэдку жоўтыя, у несапраўдных пазушных кальчаках, сабраных у коласападобныя суквецці. Плод — шматарэшак.
Арэал і экалогія
Адрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца: , расце пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, на лугах і палянах; часам расце на сухіх схілах і лугах, у хваёвых лясах, каля дарог і ў ярах; трапляецца каля дарог і сцежак у хвойных лясах.
Значэнне Лекавыя (вяжучы, мачагонны, ранагоючы сродак), меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Літаратура Марозава Т. Гарлянка // — С. 564—565.
Катэгорыя:Ясноткавыя