«Сесна-172 Скайхоўк» () — амерыканскі лёгкі самалёт. Выпускаецца кампаніяй «Сесна». Самы масавы самалёт у гісторыі авіяцыі. З 1956 года пабудавана звыш 43000 самалётаў у больш чым 25 мадыфікацыях. Вытворчасць была спынена ў сярэдзіне 80-х, адноўлена ў 1996 годзе з больш магутным рухавіком.
Тэхнічныя характарыстыкі Экіпаж: 1 чалавек Пасажыраўмяшчальнасць: 3 пасажыры Даўжыня: 8,28 м Размах крыла: 11,0 м Вышыня: 2,72 м Плошча крыла: 16,2 м ² Каэфіцыент падаўжэння крыла: 7,32 Профіль крыла: NACA 2412 (modified) Маса пустога: 736 кг Максімальная ўзлётная маса: 1112 кг Маса карыснай нагрузкі: 376 кг Рухавікі: 1 × Lycoming IO-360-L2A flat-4 Магутнасць: 1 × 160 к.с. (120 кВт) Каэфіцыент лабавога супраціву пры нулявой пад'ёмнай сіле: 0,0319 Эквівалентная плошча супраціву: 0,52 м ²
Лётныя характарыстыкі Максімальная хуткасць: 228 км/г (141 міль/г, 123 вузлоў) на ўзроўні мора Максімальная дапушчальная хуткасць: 302 км/г (187 міль/г, 163 вузлоў) Практычная дальнасць: 1272 км (790 бр. міль, 687 міль) пры 60% магутнасці на 3040 м (10000 футаў) Практычная столь: 4116 м (13500 футаў) Хуткаўздымнасць: 3,7 м/с Нагрузка на крыло: 68,8 кг/м² Цягаўзброеннасць: 108 Вт/кг Аэрадынамічны якасць: 11,6
Эксплуатацыя ва ўзброеных сілах Самалёт (у тым ліку яго мадыфікацыя Cessna T-41 Mescalero) выкарыстоўваецца ў ВПС шэрагу краін у якасці навучальна-трэніровачнага самалёта.
— 1 — 3, на 2009 год (Паводле даных «Aviation Week & Space Technology») — 3 172K — 18 R172K — 8 172F, 1 172G — 6 172K — 3 — 12 — 8 FR172H, 1 FR172K — 2 — 4 172M — 4 172N — 3 — 8 F127G, 4 F172H ,4 F172M — 8 172K — 1 172R (берагавая ахова)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Самалёты ЗША Катэгорыя:Самалёты Cessna Катэгорыя:Самалёты агульнага прызначэння