Валжа́нка звычайная, або двухдомная (Aruncus dioicus) — від раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.
Батанічнае апісанне Шматгадовая расліна вышынёй 1—2 м, з тоўстым карэнішчам. Лісце двойчы і тройчы перыстаскладанае, на доўгіх чаранках. Кветкі з белымі пялёсткамі, дробныя, сабраныя ў буйныя мяцёльчатыя суквецці даўжынёй 6-35(да 50) см. Мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах. Мужчынскія суквецці больш густыя. Плод — шматлістоўка. Размнажаецца насеннем і вегетатыўнаДорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 143. .
Арэал Гэта расліна можа быць знойдзена ў вільготных лясах, часта на вялікіх вышынях, ва ўмераных раёнах Еўропы, Азіі, а таксама ўсходняй і заходняй частцы Паўночнай Амерыкі. Таксама вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў заходніх і цэнтральных раёнах. Расце ў шыракалістых і хвойна-шыракалістых лясах. Вырошчваецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі, уведзены ў культуруВалжанка // .
Сінонімы Actaea dioica Walter Aruncus americanus auct. Aruncus asiaticus Pojark. Aruncus dioicus var. asiaticus (Pojark.) Kitag. Aruncus dioicus var. kamtschaticus (Maxim.) Hara Aruncus kamtschaticus (Maxim.) Rydb. Aruncus sylvester Kostel. ex Maxim. Spiraea aruncus L. Spiraea paniculata St.-Lag.
Выкарыстанне У Італіі маладыя расліны ядуць, як правіла, дробна парэзаныя парасткі адварваюць, а затым гатуюць з яйкамі і сырам. У Фрыулі гэта адзін з інгрэдыентаў мясцовага супу на аснове дзікарослай зеляніныGhirardini, M.; Carli, M.; Del Vecchio, N.; Rovati, A.; Cova, O.; Valigi, F.; Agnetti, G.; MacConi, M. et al. (2007). «The importance of a taste. A comparative study on wild food plant consumption in twenty-one local communities in Italy». Journal of Ethnobiology and Ethnomedicine 3: 22. doi:10.1186/1746-4269-3-22. PMC 1877798. PMID 17480214.
У Вялікабрытаніі расліна лічыцца прыдатнай для пасадкі ў раёне акваторыйBS 7370-5 Recommendations for maintenance of water areas.
паказаў магутную цытатаксічнасць супраць Jeong, S. Y.; Jun, D. Y.; Kim, Y. H.; Min, B. S.; Min, B. K.; Woo, M. H. (2011). «Monoterpenoids from the aerial parts of Aruncus dioicus var. Kamtschaticus and their antioxidant and cytotoxic activities». Bioorganic & Medicinal Chemistry Letters 21 (11): 3252-3256. doi:10.1016/j.bmcl.2011.04.043. PMID 21546250.
Ахова Рэдкі знікаючы від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 143. — С. 402.
Спасылкі
Волжанка обыкновенная // Красная книга Республики Беларусь Энциклопедия декоративных садовых растений
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны