Кронпрынцэса Вікторыя (поўнае імя Вікторыя Інгрыд Аліса Дэзірэ, Victoria Ingrid Alice Désirée), герцагіня Вестэрготландская (; нар. г., Стакгольм) — спадчынніца шведскага трону, дачка караля Швецыі Карла XVI Густава з дынастыі Бернадотаў і каралевы Сільвіі, старэйшая сястра прынца Карла Філіпа і прынцэсы Мадлен. Вікторыя пры нараджэнні мела званне прынцэсы, але пасля канстытуцыйнай рэформы 1980 года, якая змяніла парадак спадкавання прастолу, стала спадчыннай прынцэсай Швецыі.

Біяграфія Вікторыя нарадзілася 14 ліпеня 1977 г у шпіталі Каралінскага ўніверсітэта ў прыгарадзе Стакгольма — Сольнэ і была першым дзіцем у сям’і караля Швецыі Карла XVI Густава і каралевы Сільвіі. Імяніны прынцэсы адзначаюцца 12 сакавіка, а ў дзень нараджэння, 14 ліпеня, абавязкова падымаецца дзяржаўны сцяг.

Была хрышчоная ў Каралеўскай Царкве Швецыі 27 верасня 1977 года. Яе хроснымі бацькамі сталі кароль Нарвегіі Харальд V, дзядзька па матчынай лініі, Ральф Зомерлат, каралева Нідэрландаў Беатрыкс і яе цётка княгіня Дэзірэ, баранэса Сілфлайшэлд.

Вікторыя з’яўляецца адзінай у свеце жанчынай-спадчынніцай каралеўскага трона (з тых, хто займае першае месца ў спісе прастоласпадкавання) і носіць тытул Яе каралеўская вялікасць кронпрынцэса. Па лініі свайго бацькі, які з’яўляецца траюрадным братам каралевы Лізаветы II, яна таксама з’яўляецца спадчынніцай брытанскага трону ў чарговасці атрымання на 205 месцы.

Спасылкі

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Серафімаў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак Катэгорыя:Кавалеры ордэна Слана Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа Катэгорыя:Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Стара Планіна» Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі» Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Члены каралеўскага дому Швецыі