«Кобрын» — былы беларускі футбольны клуб з горада Кобрын, заснаваны ў 1992 годзе.
Гісторыя Клуб быў заснаваны ў Брэсце ў 1992 пад назвай «Брэстбытхім». Каманда далучылася да Трэцяй лігі і адразу выйграла яе. «Брэстбытхім» далей выступаў у Другой лізе да 1995, калі з-за фінансавых праблем спыніў існаванне. Тым не менш, каманда перадыслакавалася ў Кобрын і захавала месца ў Другой лізе.
Пасля сезону 1996 каманда знялася з рэспубліканскіх турніраў і выступала пераважна ў першынстве вобласці. Некалькі разоў «Кобрын» выйграваў чэмпіянат Брэсцкай вобласці. У 1998—1999 і 2006 клуб выступаў у Другой лізе (Д3), але вяртаўся на абласны ўзровень.
У 2011 і 2012 гадах «Кобрын» станавіўся чэмпіёнам Брэсцкай вобласці.
З 2013 каманда зноў гуляе ў Другой лізе. Сезон 2013 каманда скончыла ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Пасля няўпэўненага старту ў сезоне 2014 каманда здолела ўзняцца на чацвёрты радок у групе Б і выйсці ў фінальны этап, дзе таксама выступала добра і ў выніку атрымала пятае месца.
У студзені 2015 года «Кобрын» набыў прафесійны статус, што дазваляла разлічваць на месца ў Першай лізе"Кобрин" готов принять участие в первой лиге (вакантнае пасля адмовы «Мінска-2» ад удзелу ў сезоне 2015). 3 красавіка 2015 года клуб артымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе 2015«Днепру», «Речице 2014» и «Смолевичам-СТИ» было отказано в получении лицензии на сезон 2015 года. У сезоне 2015 за «Кобрын» выступалі пераважна маладыя брэсцкія футбалісты з мясцовага «Дынама», каманда ўвесь час ішла ўнізе табліцы, аднак выніковае 15-е месца дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.
У лютым 2016 года стала вядома, што «Кобрын» з-за фінансавых праблем можа не заявіцца ў Першую лігу«Кобрин» может не выступить в первой лиге. У выніку, клуб не прайшоў ліцэнзаванне для ўдзелу ў Першай лізеВ первой лиге сыграют 14 команд, а пазней адмовіўся і ад выступлення ў Другой лізеОфициально. Во второй лиге сыграют 14 команд і спыніў існаванне.
Эмблемы
Папярэднія назвы 1992—1995: «Брэстбытхім» (Брэст) з 1996: «Кобрын»
Дасягненні Пераможца Другой лігі (да 1998 — Трэцяя ліга): 1992/93
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992–93 Трэцяя (Д3)1 30 22 6 2 83–16 50 1/16 фіналу 15px Выхад у Другую лігу 1993–94 Другая (Д2) 5 28 12 10 6 29–17 34 1994–95 Другая (Д2) 7 30 13 6 11 41–31 32 1/16 фіналу 1995 Другая (Д2) 6 14 8 1 5 19–14 25 1/16 фіналу 1996 Другая (Д2) 12 24 7 3 14 22–36 24 Чвэрцьфінал 1998 Другая — Б (Д3) 5 30 15 7 8 53–44 52 1999 Другая — Б (Д3) 9 22 7 2 13 39–58 23 2006 Другая (Д3) 14 32 7 3 22 31–90 24 1/32 фіналу 2013 Другая (Д3) 7 24 11 2 11 41–42 35 1/32 фіналу 2014 Другая — Б (Д3) 4 22 13 1 8 46–40 40 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 5 141 4 3 7 18–32 15 Атрыманне месца ў Першай лізе 2015 Першая (Д2) 15 30 4 3 23 23–77 15 1/16 фіналу Не прайшоў ліцэнзаванне на сезон 2016 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 12—11.
Галоўныя трэнеры Сяргей Высоцкі (да 2013) Георгій Бровін (2014) Сяргей Козак (2015)
Спасылкі
Кобрын