Вялі́кая Ра́кавіца (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Насельніцтва 24 гаспадаркі, 57 жыхароў (2005) 21 двор, 175 жыхароў (1897) 19 двароў, 122 жыхары (1921)
Гісторыя У 18 стагоддзі вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. Уладанне князей Шуйскіх, якія ў 1740 годзе перадалі вёску стольніку П.Талочку. Пасля 3-га падзела Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 34 сялянскія душы, уласнасць пані Талачковай. У 1897 годзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, вятрак і кузня. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся маёнтак (20 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 жыхароў.
У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».
Славутасці
Фамільныя могілкі Талочкаў. Капліца-пахавальня Талочкаў, на могілках. Прыдарожная капліца (1932).
Страчаная спадчына Сядзіба Талочкаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна