Гандураскі заліў (, ) — буйны заліў у заходняй частцы Карыбскага мора ля берагоў Цэнтральнай Амерыкі. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы і Гандураса. Паўночна-ўсходнюю мяжу заліва праводзяць паміж горадам Дангрыга (Беліз) і горадам Ла-Сейба, адлегласць паміж якімі па прамой складае 185 км.

Заліў заходзіць у сушу на 102 км, мае глыбіню 22—54 м, ля ўваходу — больш за 2000 м. У заходнім канцы заліва мыс Манабіке адгароджвае бухту Аматыке, у якую ўпадаюць рэкі Рыа-Дульсе (сцёк возера Ісабаль), Сарстун і іншыя, якія сцякаюць з гор Мая. У паўднёвай частцы ў заліў упадаюць буйныя рэкі Матагуа і Улуа. Усяго да басейна заліва адносяцца 12 рэк з агульным сцёкам 1232 м³/с. Павелічэнне аб’ёму седыментаў, якія выносяцца рэкамі ў Гандураскі заліў, уяўляе небяспеку для яго экасістэм.

Сярэднегадавая тэмпература вады заліва складае 27 °C, салёнасць — каля 36 ‰.

Літаратура

Гондурасский залив // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Gulf of Honduras // Encyclopædia Britannica, Inc.

Катэгорыя:Геаграфія Беліза Катэгорыя:Геаграфія Гандураса Катэгорыя:Геаграфія Гватэмалы Катэгорыя:Залівы Карыбскага мора