Ян дэ Віт (, Дордрэхт — , Гаага) — галандскі дзяржаўны дзеяч, фактычны кіраўнік Рэспублікі Злучаных правінцый (Нідэрландаў) у 1650—1672 (з 1653 — вялікі пенсіянарый правінцыі Галандыя).
У войнах з Англіяй, Партугаліяй, а затым з англа-франка-шведскай кааліцыяй (1672) імкнуўся адстаяць гандлёвыя і каланіяльныя пазіцыі Галандыі. Ваенныя няўдачы, уварванне ў краіну французскага войска ў 1672 годзе (Галандская вайна 1672—1678 гадоў) былі прычынай народнага паўстання ў Гаазе (шмат у чым справакаванага і выкарыстанага палітычнымі сапернікамі Віта—аранжыстамі), падчас якога Віт быў забіты.
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Палітыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Ахвяры канібалізму