Ні́згалаўе — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 20 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, на поўдзень ад вёскі Нізгалава.

Плошча паверхні возера каля 0,39 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,57 км, даўжыня берагавой лініі 2,78 км. Плошча вадазбору 27,7 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя і маюць вышыню 10—13 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадаюць меліярацыйныя каналы, у паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Ула.

Літаратура

— С. 330.

Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна