Генры Джозеф Вуд (, Лондан — , Хітчын, Хартфардшыр) — англійскі дырыжор. Доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1926).
Біяграфія Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886-88). Дэбютаваў як дырыжор у 1889. З 1895 дырыжыраваў агульнадаступнымі так званымі праменад-канцэртамі (кіраваў імі да апошніх дзён жыцця) і «нядзельнымі» у Лондане. Вуд шмат зрабіў для папулярызацыі сімфанічнай музыкі і развіцця аркестравай культуры ў Англіі: кіраваў сімфанічнымі аркестрамі і музычнымі фестывалямі ў розных гарадах краіны, дырыжыраваў опернымі спектаклямі; гастраляваў у ЗША. З 1923 прафесар Каралеўскай акадэміі музыкі.
Літаратура Cox David The Henry Wood Proms. — London: BBC, 1980. — ISBN 0563176970 Jacobs Arthur Henry J. Wood: maker of the Proms. — London: Methuen, 1994. — ISBN 0413693406 Orga Ates The Proms. — Newton Abbot, London: David & Charles, 1974. — ISBN 0715366799 Sadie Stanley Sir Henry (Joseph) Wood // The New Grove Dictionary of Music and Musicians. — London: Macmillan, 1980. — P. vol. 20. Wood Henry J My Life of Music. — London: Gollancz, 1938.
Спасылкі
Сайт Праменадных канцэртаў на www.bbc.co.uk Праграма першага Праменаднага канцэрта Два запісы Генры Вуда анлайн
Катэгорыя:Дырыжоры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампазітары Вялікабрытаніі