Пё́тр Іва́навіч Брыга́дзін (, в. , Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — , Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).

Біяграфія У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамола, намеснік сакратара парткама БДУ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 па красавік 2018 года працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Савет па абароне доктарскіх дысертацый.

Памёр 12 снежня 2021 годаПамёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін .

Навуковыя інтарэсы Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 прац.

Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі Эсэры в Беларуси (конец XIX в. — февраль 1917 г.). — Мн., 1994; Усевалад Ігнатоўскі: палітычны дзеяч, вучоны. — Мн., 1998 (у сааўт.); На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). — Мн., 1999 (у сааўт.); Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мн., 2003 (у сааўт.); Военная школа в Беларуси (XIII в. — перв. четв. XIX в.). — Мн., 2004; Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842—1863). — Мн., 2007; Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: У 2 т. — Мн., 2000, 2002 (у сааўт.); Беларусазнаўства: Вучэб. дапам. — Мн., 2000 (у сааўт.); История Беларуси в контексте европейской истории: Курс лекций. — Мн., 2007.

Узнагароды і прэміі Медаль «За працоўную доблесць» (1980) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001) Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999)

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ