Нармандская мова — адна з ойльскіх раманскіх моў. Таксама для абазначэння гэтай мовы выкарыстоўваецца тэрмін нармандска-французская мова, аднак гэтым тэрмінам таксама абагульнена завуць англа-нармандскую і французскую законную мову, якая раней ужывалася ў юрыдычнай практыцы ў Вялікабрытаніі. Ужываецца ў Францыі ш Нармандыі і на Нармандскіх астравах, якія належаць Вялікабрытаніі.

Геаграфічнае распаўсюджванне

Нармандская мова з’яўляецца гутарковай мовай у Нармандыі, аднак статусу афіцыйнай мовы яна не мае, але класіфікуецца як рэгіянальная мова.

На Нармандскіх астравах нармандская мова распаўсюджаны раздробнена, аднак яна не з’яўляецца ізаляванай. У рамках Брытана-Ірландскага Савета, Брытанскім і Ірландскім урадамі на астравах Джэрсі рэгіянальным прызнаны джэрсійскі дыялект, на востраве Гернсі — гернсійскі дыялект, і саркскі дыялект на востраве Сарк.

Саркскі дыялект з’яўляецца перайначаным джэрсійскім дыялектам, што ўжываўся каланістамі з Джэрсі, якія пасяліліся на незаселеным востраве ў XVI стагоддзі.

Апошнія носьбіты олдэрнійскага дыялекту, для якіх ён быў родным, сканалі ў XX стагоддзі, аднак некаторыя жыхары Олдэрні дагэтуль размаўляюць на гэтым дыялекце. Хермскі дыялект, які быў распаўсюджаны на востраве Херм, таксама вымер, аднак дата яго знікнення невядома.

Ізаглоса, названая лініяй Жарэ, падзяляе паўночныя і паўднёвыя дыялекты нармандскай мовы (лінія, якая праходзіць ад Гранвіля на беразе Ла-Манша да бельгійскай межы). Існуюць таксама адрозненні паміж заходнімі і ўсходнімі дыялектамі.

Літаратура Essai de grammaire de la langue normande, UPN, 1995. ISBN 2-9509074-0-7. V’n-ous d’aveu mei? UPN, 1984. La Normandie dialectale, 1999, ISBN 2-84133-076-1 Alain Marie, Les auteurs patoisants du Calvados, 2005. ISBN 2-84706-178-9. Roger Jean Lebarbenchon, Les Falaises de la Hague, 1991. ISBN 2-9505884-0-9. Jean-Louis Vaneille, Les patoisants bas-normands, n.d., Saint-Lô. André Dupont, Dictionnaire des patoisants du Cotentin, Société d’archéologie de la Manche, Saint-Lô, 1992.

Спасылкі

Катэгорыя:Раманскія мовы Катэгорыя:Мовы Францыі Катэгорыя:Ойльскія мовы