thumb|Магматычны граніт. thumb|Базальт Магматы́чныя го́рныя паро́ды — горныя пароды, якія ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі.
У залежнасці ад умоў зацвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды.
Сярод магматычных горных парод пераважаюць сілікаты. Па колькасці крэмнязёму (SiO2) яны падзяляюцца на кіслыя (>65 %, граніты, рыяліты, дацыты), сярэднія (55—65 %, гранітадыярыты, дыярыты, андэзіты), асноўныя (40—55 %, габра, базальты, піраксеніты) і ўльтраасноўныя (<40 %, дуніты, алівініты, перыдатыты).
Горныя пароды магматычнага паходжання складаюць асноўную частку аб’ёму зямной кары. Яны развіты ў складкавых абласцях, падмурку і чахле платформ, на шчытах, у сучасным акіяне.
З магматычнымі пародамі звязаны карысныя выкапні: медзь, волава, вальфрам, золата, плаціна, тытан, магній, нікель, хром, апатыты і інш. Магматычныя горныя пароды выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, перліт), як сыравіна для вылучэння каштоўных кампанентаў.
На тэрыторыі Беларусі прысутнічаюць усе тыпы і групы магматычных горных парод.
Крыніцы
Літаратура
Магматические породы // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 5.
Коваленко В. И. Магматические горные породы // Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. Краснощекова Л. А. Атлас основных типов магматических пород: учебное пособие / Л. А. Краснощекова; Томский политехнический университет. – Томск: Изд-во Томского политехнического университета, 2012. – 128 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-4387-0108-8.
Спасылкі Магматические породы // Каталог минералов Чернышов А. И. Магматические горные породы: учебное пособие. – Томск : Издательский Дом ТГУ, 2015. – 184 с. - 200 экз. - ISBN 978-5-94621-467-4. Ушакова Е .Н., Шелепаев Р. А., Изох А. Э., Сухоруков В. П., Никитин А. А. Магматические горные породы: систематика, номенклатура, структуры и текстуры // Геалагічны музей НДУ
Катэгорыя:Горныя пароды Катэгорыя:Вулканізм