міні|справа|Каралеўства Леон у 1030 годзе Сярэднявечнае Каралеўства Леон (), якое размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава, было ўтворана ў 910 годзе пасля падзелу каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Старэйшы з іх, Гарсія, атрымаў Леон, другі сын Ардонья — Галісію, а малодшы Фруэла — Астурыю. У 914 годзе да Леона была далучана Галісія, а ў 924 годзе землі Леона, Галісіі і Астурыі зліліся ў каралеўства Леон, сталіцай якога стаў аднайменны горад.

У 923 годзе Кастылія, якая ўваходзіла ў склад Леона, атрымала статус графства, а ў 1035 годзе стала самастойным каралеўствам. У 1037—1065 і 1072—1157 гадах Леон і Кастылія ўваходзілі ў Леона-Кастыльскае каралеўства; канчатковае іх аб'яднанне адбылося ў 1230 годзе.

З другой паловы X стагоддзя да пачатку XI стагоддзя Каралеўства Леон, якое займала землі да ракі Дуэра, падвяргалася з поўдня набегам мусульман Кордаўскага халіфата.

У выніку рэканкісты да апошняй чвэрці XI стагоддзя да Леона былі далучаны тэрыторыі да ракі Таха.

У 1095 годзе партугальскія землі, якія ўваходзілі ў склад каралеўства, былі вылучаны ў графства, а ў XII стагоддзі Партугалія здабыла незалежнасць.

У 1516 годзе Леон разам з Кастыліяй увайшоў у склад Іспанскага каралеўства. Тытул караля Леона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі канчаткова знік.

ПартрэтІмяГады жыццяГады кіраванняКаментарыСпасылкіДынастыя ПерэсГарсія Iкаля 871 — 19 студзеня 914 910—19 студзеня 91495pxАрдонья IIкаля 873 — чэрвень 924Па іншых даных, кароль Ардонья II сканаў у студзені 924 года. 914—924 Таксама кароль Галісіі з 91095pxФруэла II Пракажоныкаля 875 — ліпень 925 924—925 Таксама кароль Галісіі з 924 і Астурыі з 910. Ізноў аб'яднаў краіну пасля смерці старэйшых братоў.95pxАльфонса Фройлас з'яўляецца яго імем па бацьку, на галісійскай мове яно азначае сын Фруэла ()? — пасля 932 925 Таксама кароль Галісіі ў 925—926. Зрынуты з трона стрыечнымі братамі.95pxАльфонса IVкаля 899 — жнівень 933 925—931 Саступіў прастол свайму малодшаму брату Раміра II і выдаліўся ў кляштар.95pxРаміра IIкаля 900 — 1 студзеня 951 931 — 1 студзеня 95195pxАрдонья IIIкаля 926 — паміж 30 жніўня і 13 лістапада 956 951—95695pxСанча I Тоўсты? — не пазней 19 снежня 966 956—958 У 958 быў зрынуты графам Фернанам Кастыльскім.95pxАрдонья IV Злыкаля 926—962 958—960 Быў узведзены на прастол сваім цесцем Фернанам Кастыльскім. Пасля звяржэння бег спачатку ў Астурыю, а затым у Бургас і Кордаву.95pxСанча I Тоўсты? — не пазней 19 снежня 966 960—966 Вярнуў сабе трон пры дапамозе арабаў. Быў атручаны графам Гансала Манісам.95pxРаміра III Флавіа961 — 26 чэрвеня 985 966—984 Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго цётка манашка Эльвіра Рамірэс і маці Тэрэза Ансурэс. Быў зрынуты галісійскімі феадаламі-паўстанцамі.95pxБермуда II Падагрыккаля 953 — верасень 999 984 — верасень 999 Таксама кароль Галісіі з 982. Абвешчаны каралём галісійскай арыстакратыяй.95pxАльфонса V Высакародны996 — 7 жніўня 102811 кастрычніка 999 — 7 жніўня 1028Да паўналецця каралеўствам кіравалі яго маці Эльвіра Гарсія і граф Партугаліі Менендо II Гансалес. Самастойна стаў кіраваць з 1007 года. У 1017 годзе склікаў з'езд арыстакратыі, на якім была абвешчана «хартыя вольнасцей». Забіты падчас паходу на маўраў.95pxБермуда III1017/1018 — 4 верасня 1037 7 жніўня 1028 — 4 верасня 1037Дынастыя ХіменесДынастыя Хіменесаў мае баскскае паходжанне. Яе прадстаўнікі ў IX—XIII стагоддзях таксама кіравалі ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія і першымі змаглі часова аб'яднаць хрысціянскую Іспанію, а таксама высунуць яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захавалася да канца Сярэднявечча.95pxФердынанд I Вялікі1017 — 27 снежня 10651037 — 27 снежня 1065 Таксама кароль Кастыліі (1035—1065). У 1037 годзе аб'яднаў Леон і Кастылію ў адну дзяржаву. У 1039 годзе прыняў тытул імператара Іспаніі. Вёў паспяховыя войны супраць арабаў.Рыжов К. Фердинанд I Кастильский // Все монархи мира. Западная Европа. — : Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.95pxАльфонса VI Храбры1043 — 29 чэрвеня 110927 снежня 1065—1072 Таксама кароль Кастыліі (1072—1109). У 1072 годзе пацярпеў паражэнне ад свайго брата Санча II у бітве пры Гальпехары і быў зняволены ім.95pxСанча II Моцныкаля 1036 — 7 кастрычніка 1072студзень 1072 — 7 кастрычніка 1072 Таксама кароль Кастыліі (27 снежня 1065 — 7 кастрычніка 1072). У 1072 годзе паланіў свайго брата Альфонса VI і стаў каралём Леона. Забіты рыцарам Вельіда Дальфосам падчас аблогі крэпасці Самора.Рыжов К. САНЧО II // Все монархи мира. Западная Европа. — : Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.95pxАльфонса VI Храбры1043 — 29 чэрвеня 11091072 — 29 чэрвеня 1109 Бег са зняволення і пасля смерці Санча II, зманам паланіўшы малодшага брата Гарсію Галісійскага, аб'яднаў Кастылію, Леон і Галісію.95pxУрака24 чэрвеня 1081 — 8 сакавіка 112629 чэрвеня 1109 — 8 сакавіка 1126 Таксама каралева Кастыліі (1109—1126).Бургундская дынастыяНаступныя кіраўнікі з'яўляюцца нашчадкамі мужа Уракі, Раймунда Бургундскага.95pxАльфонса VII Імператар1 сакавіка 1105 — 21 жніўня 11578 сакавіка 1126 — 21 жніўня 1157 Таксама кароль Галісіі (1111—1157) і Кастыліі (1126—1157). У 1135 годзе ў Леоне каранаваўся як імператар Іспаніі.95pxФердынанд II1137 — 22 студзеня 118821 жніўня 1157 — 22 студзеня 1188 Быў храбрым воінам, але дрэнным арганізатарам і слабым палітыкам.95pxАльфонса IX15 жніўня 1171 — 23 верасня 123022 студзеня 1188 — 23 верасня 123095pxФернанда III Святы5 жніўня 1199 — 30 мая 12521230 — 30 мая 1252 Таксама кароль Кастыліі з 1217. У 1671 кананізаваны Папам Кліментам X. Усе наступныя манархі таксама былі кіраўнікамі Кастыліі95pxАльфонса X Мудры23 лістапада 1221 — 4 красавіка 128430 мая 1252 — 4 красавіка 1284 Таксама імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1257—1273. Развіваў навуку, правёў уніфікацыю законаў, склаўшы «Законы сямі частак» у традыцыях рымскага права.95pxСанча IV Храбры12 мая 1258 — 25 красавіка 12954 красавіка 1284 — 25 красавіка 129595pxФердынанд IV Закліканы6 снежня 1285 — 7 верасня 131212 красавіка 1295 — 7 верасня 131295pxАльфонса XI Справядлівы13 жніўня 1311 — 26 сакавіка 13507 верасня 1312 — 26 сакавіка 1350 Паспяхова ваяваў супраць маўраў з Гранадскага эмірата. Памёр падчас аблогі Гібралтара.95pxПедра I Жорсткі30 жніўня 1334 — 23 сакавіка 136926 сакавіка 1350 — 23 сакавіка 1369 Забіты сваім зборным братам Энрыке.Дынастыя ТрастамараЗ 1516 года саюз іспанскіх каралеўстваў часцей за ўсё завецца Іспаніяй, а Карлас I лічыцца першым каралём Іспаніі.

Асобным колерам вылучаны рэгенты.95pxЭнрыке II Кастыльскі13 студзеня 1334 — 29 мая 137923 сакавіка 1369 — 29 мая 1379Энрыке II быў незаконнанароджаным сынам Альфонса XI і стаў графам Трастамарскім.95pxХуан I Кастыльскі24 жніўня 1358 — 9 кастрычніка 139029 мая 1379— 9 кастрычніка 1390 Беспаспяхова вёў вайну за партугальскую карону.Рыжов К. Хуан I Кастильский // Все монархи мира. Западная Европа. — : Вече, 1999. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0374-X.95pxЭнрыке III Кастыльскі4 кастрычніка 1379 — 25 снежня 14061390—140695pxХуан II Кастыльскі6 сакавіка 1405 — 20 ліпеня 14541406—145495pxЭнрыке IV25 студзеня 1425 — 11 снежня 14741454—1474Ізабела I22 красавіка 1451 — 26 лістапада 15041474—150495pxХуана I Вар’ятка6 лістапада 1479 — 12 красавіка 15551504—155595pxФіліп I Прыгожы22 ліпеня 1478 — 25 верасня 15061504—150695pxФердынанд V10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 15161506—151695pxКарлас I Габсбург24 лютага 1500 — 21 верасня 15581516—1556

Крыніцы

Літаратура

Альтамира-и-Кревеа, Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — : «Евразия», 2003. — 608 с. — 1500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6. Корсунский А. Р. История Испании IX — XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — : Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі

Леон